Здарэнні11

Затрыманы мінчанін, які курыраваў вырошчванне канапель у Мінску і Мінскім раёне

Супрацоўнікі наркакантролю МУС Беларусі сумесна з калегамі з Ленінскага РУУС Мінска затрымалі жыхара сталічнага раёна Уручча, які ў сябе дома вырошчваў каноплі. 

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС, мінчанін быў затрыманы ў ювелірнай майстэрні па вуліцы Лабанка, дзе працаваў. Там жа міліцыянеры знайшлі марыхуану, якая яму належыць. Крыху пазней, пры аглядзе кватэры затрыманага, быў выяўлены пакой, спецыяльна абсталяваны для вырошчвання канапель.

Фігурант трапіў у поле зроку праваахоўнікаў летам мінулага года, калі практычна адначасова ўдалося спыніць дзейнасць чатырох такіх «цяпліц» (па дзве ў Мінску і Міханавічах). У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і высветлілася, што канапляныя плантацыі вырошчваліся пад кіраўніцтвам маладога чалавека з Уручча. Ён кансультаваў наконт таго, якую зямлю трэба браць для расады, якія прыстасаванні выкарыстоўваць, забяспечваў насеннем.

Канфіскавана больш за 200 грамаў марыхуаны, 11 кустоў канапель і спецыяльнае абсталяванне для яе вырошчвання.

Фрунзенскім (Мінска) РАСК у дачыненні да затрыманага распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў). 

Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае, што штогод з 1 чэрвеня па 31 жніўня ў краіне рэалізуецца спецыяльная праграма «Мак». Яе асноўнай мэтай з`яўляецца спыненне фактаў распаўсюджвання наркасыравіны расліннага паходжання, выяўленне і знішчэнне пасеваў наркатычных культур.

Дзейным заканадаўствам за пасеў або вырошчванне забароненых да вырошчвання раслін з мэтай збыту або вырабу наркатычных сродкаў прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на 15 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы33

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто7

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць