Культура

У Мінску праходзіць III Агракультурны фестываль

У сталічнай галерэі «Ў» 30 жніўня праходзіць III Агракультурны фестываль, на якім беларускія фермеры прадстаўляюць свае экалагічныя гаспадаркі, вырабляемую імі арганічную прадукцыю, а спецыялісты праводзяць майстар-класы па якасці вады і арганізацыі чыстай дзейнасці на зямельных участках. 

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі галерэя сучаснага мастацтва «Ў», грамадскае аб'яднанне «Экадом» і экалагічная ўстанова «Агра-Эка-Культура». Фестываль арганізаваны пры садзейнічанні Цэнтра экалагічных рашэнняў і «Зялёнай сеткі». 

Паволе слоў арганізатараў, агракультурны фестываль за апошнія гады стаў сапраўдным святам арганічнага ўраджаю для тых, хто зацікаўлены ў якасці спажываемай прадукцыі. Сёлета праграма фестывалю надзвычай разнастайная — гэта знаёмства з беларускімі фермерамі і прэзентацыі іх экалагічных гаспадарак, дэгустацыя іх арганічнай прадукцыі, майстар-класы па вядзенні чыстай гаспадаркі, дыскусіі, выстава і канцэрт гурту Port Mone. 

Як паведаміла прадстаўнік «Экадома» Ірына Сухій на прэс-канферэнцыі перад адкрыццём фестывалю, апошнім часам адзначаецца павышаная цікавасць да арганічнага земляробства. 

«Калі мы пачыналі, мы звяталіся з першым лістом у Мінсельгасхарч з пытаннем, ці зацікаўлена дзяржава ў арганічнай сельскай гаспадарцы, чым мы можам дапамагчы, — сказала яна. — Мы атрымалі адказ, што дзяржава ў гэтым не зацікаўлена, гэта не прыярытэт для Беларусі. Праз некаторы час сітуацыя змянілася. Нядаўна была прынята і зацверджана Саўмінам праграма па развіцці арганічнай сельскай гаспадаркі. Рыхтуецца адпаведнае заканадаўства». 

Прадстаўнік экалагічнай установы «Агра-Эка-Культура», кандыдат сельскагаспадарчых навук Лана Семенас расказала аб важнасці арганічнай сельскай гаспадаркі. Спецыяліст адзначыла, што арганічнае земляробства шмат у чым адрозніваецца ад таго, якое сёння паўсюдна практыкуецца ў Беларусі, тым, што «яно імкнецца працаваць у гармоніі з прыродай», каб «атрымліваць чыстую прдукцыю». Такая прадукцыя «не ўтрымлівае пестыцыдаў, іншых шкодных рэчываў», гэта «больш смачныя і карысныя для здароўя прадукты». У той жа час арганічная сельская гаспадарка, паводле яе слоў, важная не толькі для чалавека, але і для прыроды, якая не пакутуе ад выкарыстання хімікатаў. 

«Мы бачым, што з кожным годам цікавасць да арганічнай сельскай гаспадаркі толькі расце», — падкрэсліла Семенас.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро14

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка6

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках59

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі11

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА2

У заўзятаркі на трыбуне спынілася сэрца падчас матча «Баранавічаў» і «Дынама-Мінск»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро14

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць