Улада33

Новая схема кантрабанды? Беларусь рэзка павялічыла экспарт антыдэтанатараў

Можна меркаваць, што гэта можа быць паўтор схемы з растваральнікамі.

Статыстыка зафіксавала выбуховы рост экспарту антыдэтанатараў і інгібітараў. Магчыма, гаворка ідзе пра «інавацыйныя» схемы пастаўкі нафтапрадуктаў пад выглядам прадукцыі хімічнай галіны, пастаўкі якой не падпадаюць пад абкладанне падаткамі пры экспарце за межы краін Мытнага саюза.

Паводле дадзеных Белстата, экспарт тавараў з кодам ТН ЗЭД МС Б381190 «Іншыя антыдэтанатары, антыаксіданты, інгібітары смолаўтварэння, загушчальнікі, антыкаразійныя рэчывы і асадкі гатовыя іншыя», за шэсць месяцаў 2014 склаў амаль 105 тысяч тон на агульную суму больш за 94 млн даляраў ЗША. Характэрна, што экспарт у натуральным выражэнні павялічыўся ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2013 года ў 53 разы, у вартасным — аж у 131 раз.

Асноўнымі спажыўцамі беларускіх антыдэтанатараў, антыаксідантаў, інгібітараў і загушчальнікаў, калі верыць Белстату і ДМК, з'яўляюцца Нідэрланды і Вялікая Брытанія. Характэрна, што ў абедзве краіны гэтыя нафтапрадукты ў 2013 годзе не пастаўляліся, а ўжо ў 2014 годзе экспарт у Нідэрланды перасягнуў 45 тысяч тон і 41 млн даляраў, у Вялікую Брытанію — 57 тысяч тон і 52 млн даляраў.

Цікавая структура гэтага экспарту. Да прыкладу, пастаўкі ў краіны СНД павялічыліся толькі на 2,1%, у краіны па-за СНД — у 43 разы. Ільвіную долю ў аб'ёмах экспарту займаюць як раз краіны далёкага замежжа: 6,9 тыс. тон у краіны СНД супраць 107,7 тыс. тон — на іншыя тэрыторыі. У Расею кампаніі з рэгістрацыяй на тэрыторыі Віцебшчыны вывезлі 5,1 тысяч тон, у Казахстан — 0,1 тыс. тон.

Кардынальна адрозніваюцца і сярэднія кошты экспарту. Так, калі былыя рэспублікі СССР купляюць беларускія антыдэтанатары і іншыя інгібітары з загушчальнікамі па 2105 даляраў за тону, то Еўропа згодная толькі на 982 даляраў (што ў 2,8 разу ніжэй, чым у 2013 годзе).

Якія ж гульцы рынку могуць прэтэндаваць на лаўры лепшага экспарцёра года? Напрыклад, у Наваполацку размешчаная ўжо вядомая па растваральна-разбаўляльнаму бізнэсу кампанія «Інтэрсэрвіс». У пераліку асноўных прадпрыемстваў-экспарцёраў на сайце Наваполацкага гарвыканкама знаходзіцца сумеснае расейска-беларускае ТАА «ЛЛК-Нафтан», якое вырабляе інгібітары і антыакісляльныя асадкі. Дарэчы, на ЛЛК-Нафтане ўжо ведаюць, як перамагчы на рэспубліканскім конкурсе «Найлепшы прадпрымальнік года» ў намінацыі «Найлепшы прадпрымальнік-экспарцёр». Аднак з упэўненасцю сцвярджаць, што менавіта гэтыя кампаніі з'яўляюцца аўтарамі «інавацыйнага» бізнэсу, нельга. Магчыма, гэта іншая, спецыяльна створаная пад канкрэтную задачу фірма.

Дастаткова спецыфічна наша краіна выглядае і на ўзроўні міжкраінавых супастаўленняў. Увесь сусветны экспарт па кодзе 381.190 у апошнія гады складаў парадку 2,2-2,4 млрд даляраў ЗША. Прычым Беларусь у лік найбуйнейшых пастаўшчыкоў не ўваходзіла, знаходзячыся ў 2013 годзе са сваімі 1,5 млн даляраў у чацвёртым дзясятку.

Калі б звесткі беларускіх дзяржорганаў супадалі з міжнароднай статыстыкай, то ў першым паўгоддзі наша краіна адразу заняла б другое месца па вартасным аб'ёму экспарту.

Ну а ў натуральным выразе мы былі б увогуле наперадзе планеты ўсёй. Але, відаць, не лёс…

Каментары3

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс2

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў4

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс2

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць