Грамадства

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе

Мінск зноў прымае міжнародны турнір па пляжным валейболе — Кубак Перамогі, у якім удзельнічаюць 12 мужчынскіх і жаночых каманд. Onliner пабываў на спаборніцтвах.

Каб арганізаваць такі турнір, на Нямізе давялося за некалькі дзён пабудаваць сапраўдны стадыён. Пляжу тут, зразумела, няма, таму дзеля валейбола ў цэнтр Мінска завезлі каля 400 тон кварцавага пяску з-пад Гомеля. Трыбуны могуць змясціць 1800 гледачоў адначасова.

Зрэшты, нічога незвычайнага ў такім фармаце няма. Арганізатары буйных турніраў ужо не першы год адыходзяць ад практыкі правядзення спаборніцтваў непасрэдна на пляжах і нярэдка ладзяць пляцоўкі ў знакавых месцах. Напрыклад, у Парыжы ў пляжны валейбол гулялі ля Эйфелевай вежы, а ў Санкт-Пецярбургу — на Палацавай плошчы.

Найлепшы вынік сярод беларускіх спартсменаў паказалі Вікторыя Сакрэтава і Надзея Цішкова: дзяўчаты выйшлі ў фінал, перамогшы ў паўфінале расіянак Крысціну Філімонаву і Кацярыну Шаўцову, якія прадстаўляюць маскоўскае «Дынама». 

За перамогу ў турніры нашы спартсменкі пазмагаюцца з Марыяй Ягоравай і Марыяй Лазурэнкай з калінінградскага «Лакаматыва».

Што тычыцца мужчын, то дуэт Аляксандра Дзядкова і Паўла Петрушкі пазмагаецца за трэцяе месца з расіянамі Вячаславам Красільнікавым і Уладзіславам Рэйнсанам з «Дынама».

Матчы за трэцяе месца пачнуцца ў суботу а 16:00, фіналы — з 18:00. Квіткі можна набыць у анлайн-касах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць