Прарасійскія сілы вядуць наступ на горад Шчасце, вядуцца масіраваныя абстрэлы
У ноч на 3 верасня горад Шчасце на Луганшчыне падвергся масіраванаму абстрэлу.
Пра гэта паведамляюць мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках, інфармуе «Грамадскае ТБ».
Каля апоўначы цэнтр абстралялі з «Градаў» ці авіяцыі. Снарады, у прыватнасці, трапілі на тэрыторыю шпіталя. Пра гэта паведаміў мясцовы доктар.
«Усе нашы дактары цэлы (большасць эвакуявалі ўчора), у шпіталі пуста. Жыхары начавалі ў падвалах. Шыбаў у вокнах Шчасця больш няма», - напісаў ён.
Таксама, па паведамленнях іншых крыніц, у выніку абстрэлу пацярпелі блокпост, крама, бар і цырульня.
Каментары