За доўгі язык. На пані двара Новая Зямля Пінскага павета Алену Сташэвічыху і яе дачку Алену Сташэвічышку «за распаўсюджванне баламутных чутак аб вайне» наложаны штраф 2000 рублёў або пасядзець два месяцы кожнай. За гэта ж самае па загадзе губернатара сеў на тры месяцы бабруйскі жыхар — Мэглянд.
«НН». №36. 1914.
Пуцін запаволенага дзеяння. «Расія губляе федэратыўны характар. У шматнацыянальнай і поліканфесійнай Расіі гэта фактычна паварот да імперскага ладу палітычнага жыцця. Навошта, здавалася б, Расіі выбары пад кантролем? Але расейская ўлада, відаць, ужо дайшла да таго стану, што і беларуская, — калі нават адзіндва нямоцныя галасы пратэсту «ў сістэме» ўспрымаюцца як пагроза», — лічыць палітолаг Віталь Сіліцкі.
«НН». №34. 2004.
-
Фатаграфіі гэтай сланімчанкі выстаўляюцца па ўсім свеце — праз іх яна расказвае і пра дыктатуру ў Беларусі ФОТЫ
-
Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»
-
Актрыса Купалаўскага прызналася, што тэатр так і не змог адысці пасля 2020 года
Каментары