Здарэнні1010

Маці кінула малалетніх дзяцей на вуліцы, каб пагуляць у казіно

Супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх Цэнтральнага РУУС сталіцы падчас правядзення прафілактычнай адпрацоўкі раёна ў двары аднаго з дамоў былі выяўлены пакінутыя без нагляду двое малалетніх дзяцей — шасцігадовая дзяўчынка і яе сястра, якой нядаўна споўніўся адзін месяц, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. 

Як высветлілася пасля, маці дзяцей, 28-гадовая жыхарка Барысава, у гэты момант знаходзілася ў адным з казіно, дзе гуляла ў азартныя гульні. Дзяўчынкі правялі адны больш за чатыры гадзіны. Як вынік — у старэйшай з сясцёр у дзіцячай гарадской інфекцыйнай бальніцы, куды дзяцей перадалі міліцыянеры, дыягнаставалі запаленне міндалін. 

Цяпер па гэтым факце праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, будзе вырашацца пытанне аб тым, што дзяўчынкі маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў адпаведнасці з патрабаваннямі дэкрэта № 18 ад 24 лістапада 2006 года «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у непаспяховых сем'ях». 

«Бацькам, чые дзеці маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, дзяржава дае шанс выправіцца, адмовіцца ад згубных прывычак і антыграмадскіх паводзін, — растлумачыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Цэнтральнага РУУС Андрэй Лазарчык. — У гэтым ім дапамагаюць спецыялісты розных ведамстваў. З такімі грамадзянамі пастаянна праводзіцца праца, скіраваная на нармалізацыю становішча ў сям'і. Толькі сёлета дзякуючы дапамозе супрацоўнікаў міліцыі і іншых спецыялістаў вярнулі сваіх дзяцей 11 бацькоў. У той жа час у суд было накіравана тры матэрыялы для вырашэння пытання аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў у дачыненні да тых грамадзян, да якіх, на жаль, не змаглі дастукацца». 

У міліцыі таксама нагадваюць, што ў сувязі з пачаткам навучальнага года з 1 па 30 верасня праходзіць месячнік прававых ведаў, падчас якога ажыццяўляюцца мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў, выкананні мер асабістай бяспекі, праводзяцца прафілактычныя гутаркі з настаўнікамі, школьнікамі і іх бацькамі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць