У Беларусі запрацавала сістэма «адно акно» для цяперашніх і будучых уладальнікаў электрамабіляў. Яе стварыла Беларуская асацыяцыя развіцця электратранспарту.

Праз спецыяльны партал карыстальнікі могуць анлайн звяртацца з рознымі пытаннямі: атрымліваць тэхнічныя кансультацыі, паведамляць пра праблемы з зараднымі станцыямі або пакідаць іншыя звароты.
Усе паведамленні будуць размеркаваныя па катэгорыях. Адказы плануецца даваць індывідуальна, а найбольш папулярныя пытанні і тлумачэнні публікаваць у сацыяльных сетках асацыяцыі. Для вырашэння больш складаных сітуацый могуць прыцягвацца спецыялісты галіны, прадстаўнікі аператараў зараднай інфраструктуры і аўтадылераў.
Скарыстацца з сэрвісу можа кожны, незалежна ад грамадзянства і маркі электрамабіля. Пры падачы звароту неабходна пазначыць імя, кантактныя даныя, мадэль аўтамабіля і VIN-нумар. Таксама можна прыкласці фотаздымкі або відэа, якія тычацца праблемы.
Паводле даных асацыяцыі, цяпер у Беларусі дзейнічае 2688 грамадскіх зарадных станцый, каля 70 працэнтаў з якіх з'яўляюцца хуткаснымі. На беларускіх дарогах эксплуатуюцца прыкладна 60 тысяч экалагічных аўтамабіляў, у тым ліку каля 41 тысячы электрамабіляў і больш за 19 тысяч гібрыдаў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары