Усяго патроху11

Гомель святкуе Дзень горада: новыя яслі, Саладуха, забег на абцасах

Да свята прымеркавана адкрыццё шэрагу аб'ектаў: ясляў-сада № 38 і гандлёвага цэнтра ў Навабеліцкім раёне, участка дарогі і новага падземнага пешаходнага перахода на вуліцы Барыкіна ў Савецкім раёне, новага культурна-забаўляльнага цэнтра «Вежа» на вуліцы Кірава ў Цэнтральным раёне.

Супрацоўнікі мясцовых газет «Гомельскія ведамасці», «Новы Вячэрні Гомель» і «Савецкі раён» праводзяць сумесную акцыю на вуліцы Савецкай у раёне сквера імя Андрэя Грамыкі, дзе размешчаны дваццаціметровай банэр са здымкамі больш чым дзвюх тысяч гараджан, якія трапілі ў аб'ектыў фотакарэспандэнтаў выданняў. Жыхарам Гомеля прапануецца знайсці сябе на фотаздымках і атрымаць прыз.

Урачыстая частка 20 верасні пачалася з карнавальнага шэсця, тэмай якога стала 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Канцэртныя праграмы ўключаюць бясплатны выступ беларускага спевака Аляксандра Саладухі на плошчы Леніна, а таксама выступы на сцэнічных пляцоўках раёнаў іншых беларускіх выканаўцаў: Сашы Нема, Георгія Калдуна, Аляксея Хлястова, Ларысы Грыбалёвай. У Гомелі сёння таксама пройдзе канцэрт зоркі расійскай эстрады Стаса Міхайлава, кошт квітка на які вагаецца ад 250 да 520 тысяч рублёў.

У праграме Дня горада - традыцыйны забег на абцасах, свята прыгажосці і спорту, гарадскі кубак па Street ball, BMX і Workout, фестываль ўсходніх адзінаборстваў. Тут жа выберуць самага моцнага гамяльчаніна.

Каманды з Беларусі, Украіны і Расіі выступяць на Гомельскім фестывалі тэатраў агню «Гоф-2014» на Білецкага спуску.

Гамяльчан могуць наведаць сёння шматлікія выставы: «Эпоха лялек», «Дэ Ла Рук» (аўтарскіх рэчаў), «Гісторыі старонкі», калекцый нумізматаў, фестываль паветраных змеяў, бодзі-арт-шоў.

Таксама сёння праходзіць традыцыйны конкурс «Маленькая гамяльчанка», танцавальны марафон і фестываль электроннай музыкі.

У Чыгуначным раёне жадаючыя змогуць пракаціцца на паветраным шары на вышыні 872 метра.

У Савецкім раёне ўпершыню праходзіць фестываль жывых скульптур, а таксама майстар-класы па аквамакияжу, бодзі-арце і цырульніцкім майстэрстве, дэфіле тэатра мод.

Розныя конкурсы, віктарыны, выставы, марафоны і дэгустацыі праходзяць на ўсіх пляцоўках горада.

Завершацца святкавання феерверкамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства11

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові14

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова41

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму21

Над Мінскам было зафіксавана гало

У Ельскім раёне машына ўпала з моста ў раку — кіроўца патануў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць