Меркаванні1616

Доктар Шэга: Давайце параўнаем са Швецыяй усё

Вядомы хірург са Слоніма доктар Іван Шэга ў сваім блогавым допісе на сайце «Газеты Слонімскай» палемізуе з дэпутатам палаты прадстаўнікоў Шаўцовым, які спасылаецца на прыклад Швецыі для абгрунтавання сістэмы платнага наведвання паліклінік.

«У той жа Швецыі праца лекараў арганізавана наступным чынам. Пацыент, прыходзячы на прыём, плаціць фіксаваную суму ў 12 еўра за кансультацыю фельчара, 15 еўра — за кансультацыю лекара-тэрапеўта» — прачытаў у апублікаванае у «Газеце Слонімскай» выказванне дэпутата Шаўцова (якога, дарэчы, асабіста ведаю) і здзівіўся, як у Швецыі змагаюцца з «лішнімі» наведваннямі пацыентаў. Да ўсяго спадар дэпутат лічыць, што «Швецыя ў пытанні медабслугоўвання выйшла на перадавую літаральна за 25 гадоў, і гэта наўпрост злучана з увядзеннем частковай аплаты». А яшчэ ён сцвярджае, што «ў нас у краіне каля 2% насельніцтва, мякка кажучы, занадта часта прыходзіць у паліклініку».

Што тут скажаш, якія дэпутаты — такія і ідэі. Магчыма, і ёсць у нас аматары рэгулярна наведваць паліклінікі, дакладней сказаць, пацыенты-мазахісты, але каб 2% усяго насельніцтва?!

Бо праседзець у чарзе некалькі гадзін, каб пару хвілін пагутарыць з лекарам — задавальненне ніжэйшае за сярэдняе.

Але ж, шаноўны дэпутат, частыя наведванні лекараў могуць быць таксама і следствам неэфектыўнасці прызначанага лячэння ці немагчымасцю хуткага і якаснага абследавання.

А гэта ўжо недахопы арганізацыі сістэмы аховы здароўя ці дрэннай працы арганізатараў гэтай самай аховы здароўя, з крэсла якога Вы і абіраліся ў дэпутаты.

Жадаю нагадаць Вам таксама, што ў Швецыі чысты сямейны скарэктаваны прыбытак пасля выплаты падаткаў на душу насельніцтва ў сярэднім складае 27 456 даляраў ЗША ў год, і таму некарэктна параўноўваць плацежаздольнасць шведскіх і нашых пацыентаў. У той жа час у Швецыі адзначаюцца адны з самых высокіх паказчыкаў працягласці жыцця: у жанчын — 83 гады, у мужчын — 79 гадоў. І гэта звязана, першым чынам, з якасцю жыцця і скарачэннем смяротнасці ад сардэчнай паталогіі і інсультаў.

У Швецыі (пасля Галандыі) самая нізкая дзіцячая смяротнасць. У грамадстве моцная матывацыя «здаровага ладу жыцця» — 85% жыхароў краіны не паляць, каля 35% займаюцца арганізаваным спортам і фізкультурай.

Швецыя — краіна з традыцыйна высокімі ўкладаннямі фінансаў у ахову здароўя.

З 1980-х гадоў яны стабільна складаюць дзевяць адсоткаў ад ВУП, пры нашых дэклараваных чатырох. Так што поспехі аховы здароўя Швецыі ніяк не злучаны з аплатай прыёму лекара.

Не трэба забываць, што ў Швецыі існуе вельмі эфектыўная сістэма сацыяльнага страхавання. Страхавыя выплаты ажыццяўляюцца па выпадку хваробы, траўмы, беспрацоўя, догляду дзяцей, непрацаздольнасці па ўзросце і г.д.

Медыцынскае страхаванне — гэта частка сістэмы сацыяльнага страхавання. Страхаванню падлягаюць: лекавыя сродкі пры амбулаторным лячэнні, паслугі зубнога лекара, прыём лекара агульнай практыкі і адмыслоўца, стацыянарнае лячэнне, транспартныя выдаткі пры атрыманні медыцынскай дапамогі. Гэта азначае, што грошы, выдаткаваныя на лячэнне, грамадзянін Швецыі атрымае назад.

Гэта вам не платныя паслугі ў Беларусі.

Дарэчы, усе паліклінікі атрымліваюць аднолькавае пакрыццё за прыём кожнага пацыента. Для атрымання кансультацыі лекара-адмыслоўца бясплатна неабходна, як і ў шэрагу краін Еўропы, накіраванне да яго лекара агульнай практыкі. Калі пацыент згодзен плаціць дадаткова, ён можа звярнуцца да вузкага адмыслоўца наўпрост (варта адзначыць, што многія менавіта так і робяць з-за працяглага чакання «бясплатнага» прыёму ці абследаванні). Аднак для атрымання дарагой медыцынскай дапамогі самастойна (без накіравання) патрабуюцца даплаты з боку пацыента, хоць на іх таксама вызначаны ліміт выдаткаў, якія не павінны перавышаць 260 шведскіх крон.

Вось так ідуць справы ў Швецыі з паліклінікамі і аплатай наведванняў лекара».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»11

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»11

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць