Меркаванні3030

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі

Мэйнстрым беларускай палітычнай эміграцыі перасцерагае Захад ад развіцця эканамічнай супрацы з Мінскам, у прыватнасці — у калійнай сферы. Але такі катэгарычны падыход выклікае пытанні, піша палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі для «Белсата».

Фота: Lookby.Media

Дональд Трамп адкрытым тэкстам заявіў, што рыхтуецца маштабная калійная ўгода з Беларуссю. Як вядома, найтаннейшы маршрут экспарту беларускіх угнаенняў — праз літоўскую Клайпеду. Але з 2022 года ён закрыты праз санкцыі. Цяпер амерыканцы спрабуюць пераканаць літоўскія і латышскія ўлады, каб яны згадзіліся на транзіт калію з Беларусі.

Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская ў каментары AFP адрэагавала на Трампава паведамленне так: «Наша пазіцыя палягае ў тым, што цяпер не час гандляваць з рэжымам, пакуль усе даходы ад калійных угнаенняў ідуць на рэпрэсіі, ідуць на падтрымку расійскай вайсковай машыны».

Як у анекдоце пра падаражэнне гарэлкі

Найперш узнікае пытанне: адкуль перакананне, што ўсе калійныя даходы ідуць менавіта на рэпрэсіі і падтрымку расійскага мілітарызму? Яны ж ідуць і на заробкі работнікам, і ў дзяржаўны бюджэт, то бок і на сацыяльныя выдаткі.

У агульным жа плане нават купля прадуктаў у беларускай краме ўскосна сілкуе рэжым. Дык што, яго праціўнікам варта перайсці на падножны корм?

Калі рэсурсы рэжыму будуць скарачацца, то найперш ён будзе эканоміць на звычайных грамадзянах, але ў кожным разе пастараецца забяспечыць патрэбы Сям’і, рэпрэсіўнага апарату. Як у старым анекдоце пра падаражэнне гарэлкі: «Тата, зараз ты пачнеш меней піць?» — «Не, сынку, зараз ты пачнеш меней есці».

Таму спадзеў праз санкцыі прымусіць аўтакрата змякчыць сваю палітыку падаецца не надта абгрунтаваным. Хутчэй наадварот: каб утрымаць уладу ў горшых умовах, давядзецца закручваць гайкі.

Калі хтосьці мяркуе, што эканамічным здушэннем можна давесці народ да галодных бунтаў, то, па-першае, гэта нялюдскі эксперымент, а па-другое, у Паўночнай Карэі з тамтэйшым вартым жалю ўзроўнем жыцця ніхто супраць улады не рыпаецца.

Ці варта зацыклівацца на Лукашэнку?

А цяпер канкрэтна пра калійны транзіт праз Клайпеду. Каманда Ціханоўскай супраць такога сцэнара. Напрыклад, калі ў сакавіку спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл публічна ўзняў гэтую тэму, дарадца дэмакратычнай лідаркі Дзяніс Кучынскі заявіў BNS: «На нашую думку, цяпер не час Літве прапаноўваць Лукашэнку якія-небудзь палітычныя ці эканамічныя саступкі, такія як палітычны дыялог або транзіт калійных угнаенняў.

Вакол гэтага транзіту цяпер ідзе складаная закулісная гульня, вынік якой прадказаць цяжка. Ва ўсякім разе, Вашынгтон мае чым зацікавіць Вільню або Рыгу.

Але я тут пра пазіцыю дэмакратычны сілаў. Частка іх прадстаўнікоў перакананая, што калі літоўцы згодзяцца зноў перавальваць калій праз Клайпеду, то гэта будзе выключна трыумфам Лукашэнкі. А вы не дапускаеце, што найперш выйграе Беларусь, бо аслабне яе лагістычная залежнасць ад Расеі?

Дарэчы, я зладзіў на гэты конт апытанку ў сваім тэлеграм-канале. Дык вось, 49% мяркуюць, што аднаўленне калійнага транзіту праз Клайпеду ці Вэнтспілс будзе выйгрышам толькі для аўтакрата, а 51% — што гэта будзе выйгрышам для нашай краіны. Як бачым, нават у пераважна апазіцыйнай аўдыторыі галасы падзяліліся практычна пароўну.

Усё, што аслабляе залежнасць ад Расіі, — на карысць нашай краіне

А зараз давайце разбяром аргумент пра сілкаванне расійскага рэжыму. Насамрэч менавіта цяпер ён здымае вяршкі з перавалкі беларускіх угнаенняў праз свае парты. Звыш таго, калі львіная доля беларускага замежнага гандлю ідзе праз Расію, то гэта дазваляе Крамлю ямчэй трымаць хаўрусніка за жабры.

Калі ж уявіць сабе, што беларускі калій пойдзе праз Клайпеду, то прыбытак — і немалы — атрымаюць літоўская чыгунка і тамтэйшы порт, урэшце — бюджэт краіны Еўрасаюза. Сілкаванне ж пуцінскага рэжыму акурат зменшыцца. Акрамя таго, беларускія вытворцы калію ўзмоцняць свае пазіцыі ў спаборніцтве з расійскімі канкурэнтамі (супраць якіх, дарэчы, Еўропа такіх жорсткіх абмежаванняў не ўводзіла).

Так што іншым разам Лукашэнкавым праціўнікам, бадай, варта стрымліваць санкцыйны імпэт і ўключаць халодны розум.

Абмежавальныя крокі Захаду не знішчаць незалежнасці Расіі — хаця б таму, што гэта ядравая дзяржава. А вось суверэнітэт Беларусі апынаецца пад ударам. Недарэчна паліць дом, каб падсмажыць яечню.

І наадварот — варта спрыяць усім тым захадам, якія даюць шанец хоць трохі аслабіць залежнасць Беларусі ад імперыі.

Каментары30

  • Жвір
    25.09.2026
    Наіўны чалавек гэты Класкоўскі. Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта зьнізіць фінансавы цяжар на Расею на ўтрыманьне яе рэжыму ў Беларусі.
  • Мірж
    25.09.2026
    Жвір ,

    Які цяжар? Увесь сэнс імперскай палітыкі ў экстракцыі рэнты і капіталу з кантраліруемай тэрыторыі.

    РФ мае з РБ значна болей, чым РБ з РФ. Але паколькі медыйный апарат РФ акцэнтуе ўвагу выключна на 2-й частцы, а дзяржапарат РБ замоўчвае першую, тое жыве дэбільны міф, што РФ утрымлівае РБ, "дае грошы".

    У які дурні вераць, нават банкіры.
  • čoms
    25.09.2026
    Толькі насамрэч "красаўцы" атрымаюць надбаўку да свайго "заробку".

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі25

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы22

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі25

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць