Свет1313

У Расіі могуць заблакаваць Facebook, Gmail і Twitter

Facebook, Gmail і Twitter могуць «перакрыць» у Расіі, калі яны не зарэгіструюцца ў РФ. Раскамнагляд ужо накіраваў адпаведныя паведамленні гэтым амерыканскім сэрвісам.

Неабходнасць рэгістравацца ў Расіі прапісаная папраўкамі ў законы «Аб сувязі», «Аб інфарматызацыі інфармацыйных тэхналогіях і аб абароне інфармацыі» і КаАП.

У іх, у прыватнасці гаворыцца пра тое, што сайты і сістэмы, якія забяспечваюць прыём, перадачу, дастаўку паведамленняў у Інтэрнэце, павінны зарэгістравацца ў Раскамнаглядзе і на працягу паўгода захоўваць на тэрыторыі Расіі ўсю прынятую інфармацыю — будзь яна ў тэкставым, графічным, гукавым і любым іншым выглядзе.

Арганізацыям, якія не выконваюць патрабаванне, пагражае штраф да паўмільёна рублёў і пападанне ў «чорны спіс».

«Укантакце», сэрвісы «Яндэкса» і Mail.Ru ужо ўключаны ў рэестр, «Хабрахабр» — у працэсе рэгістрацыі», — распавёў намеснік кіраўніка Раскамнагляду Максім Ксянзоў.

Ён удакладніў, што парталам, якія яшчэ не пачалі працэс рэгістрацыі, накіраваны паведамленні аб неабходнасці яе правесці.

«Мы з імі вядзем кансультацыі і пакуль спецыяльна не прыспешваем», — кажа ён. Facebook, Gmail і Twitter павінны прыняць рашэнне з нагоды размяшчэння сваіх дата-цэнтраў у Расіі.

Раней расійскія СМІ паведамілі пра намер расейскіх уладаў адключыць Рунэт ад глабальнага сеціва.

Аднак прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў пазней растлумачыў, што расейскія ўлады не разглядаюць варыянт адключэння Рунэту ад сусветнай сеткі Інтэрнэт. Айчынныя спецыялісты, па словах прэс-сакратара, хочуць распрацаваць ахоўныя меры на выпадак надзвычайнага здарэння, бо заходнія партнёры не заўсёды бываюць надзейныя.

Каментары13

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»9

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»9

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →