Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

Ці ў імпэрыі ў зубах, ці ў чорта на рагах

На сёньня вэнэсуэльскі вэктар ёсьць болей піяраўскай зьявай, чым залатой жылай. Але любы дрэйф у процілеглы ад Масквы бок — гэта па вялікім рахунку плюс. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Эўраньюс" ды іншыя тэлеканалы круцяць эфэктны сюжэт: на адкрыцьці сумеснага прадпрыемства Чавэс падносіць Лукашэнку мэнзурку нафты. Хай глядзіць Масква: на ёй сьвет клінам не сышоўся!

Але ж мэнзурка — яна і ёсьць мэнзурка. Рэальны эфэкт гучна разрэклямаванага стратэгічнага партнэрства з Вэнэсуэлай пакуль што не відавочны.

І найперш таму, што схемы супрацы, мякка кажучы, ня надта празрыстыя. Ну, зразумела, пра гандаль зброяй ніхто вам не распавядзе пад маркай сакрэтнасьці. Але ж і з той цяжкай нафтай у даліне Арынока пакуль што цёмны лес (то бок джунглі:) Усё на ўзроўні барабаннага бою.

Вось называюцца тыя ці іншыя лічбы меркаванай здабычы. Віцэ-прэм'ер Сямашка, наш вядомы аптыміст, кажа пра пэрспэктыву сямі мільёнаў тон за год. Але ж гэта калі і будзе, то ня хутка. У 2008-м мяркуецца выпампаваць толькі мільён. А нам трэба дваццаць. Потым, вэнэсуэльскі варыянт усё адно цяжка назваць дывэрсыфікацыяй. Бо тую сыравіну ў Наваполацк вазіць ня будуць. Мяркуецца, што нафтавы бізнэс пад эгідай сябра Уга дасьць дадатковыя грошы на закупку нафты ў той самай Расеі.

Між тым зусім ня факт, што наша краіна (менавіта краіна!) так ужо азалоціцца ад продажу нафты, здабытай у чорта на рагах. Бо і сама нафта цяжкая, то бок давесьці яе да кандыцыі каштуе даражэй, дый бізнэс — сумесны з вэнэсуэльцамі, у якіх, дарэчы, 60% акцый і, натуральна, свой інтарэс. Яны там хоць і сацыялісты, але не такія ўжо і альтруісты.

Напалеонаўскія пляны экспансіі нашых лядоўняў ды тэлевізараў цераз акіян таксама выклікаюць сумневы. Аналягі (і, магчыма, лепшыя паводле суадносінаў цана/якасьць) Вэнэсуэла можа купіць пад бокам, у якой-небудзь Бразыліі. Ва ўсякім разе, сёлета мы прадалі Вэнэсуэле на 20 мільёнаў даляраў калійных угнаеньняў і на пяць мільёнаў — трактароў ды аўтамабіляў. Лічбы болей чым сьціплыя. І гэта пасьля двух гадоў фарсаваньня двухбаковых стасункаў!

Так што на сёньня вэнэсуэльскі вэктар ёсьць болей піяраўскай зьявай, чым залатой жылай. Зрэшты, мяркуючы па зласьлівых камэнтарах шэрагу расейскіх палітолягаў, Маскву раздражняе ўжо тое, што Менск яшчэ не стаіць на каленях, а мітусьліва шукае нейкага паратунку ці хаця б магчымасьці лавіраваць.

З гэтага гледзішча пошукі любых варыянтаў аслабленьня залежнасьці ад суседняй энэргетычнай імпэрыі ёсьць чыньнікам станоўчым. Любы дрэйф у процілеглы ад Масквы бок — гэта па вялікім рахунку плюс. Нават калі альтэрнатыва — у чорта на рагах :)

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты26

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура7

Сёння на Гомельшчыну заляцелі мінімум шэсць расійскіх беспілотнікаў

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі50

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты26

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць