Свет3838

У сталіцы Сербіі быў праведзены гей-парад, яго ахоўвалі тысячы паліцэйскіх ФОТА

У Бялградзе адбыўся першы за чатыры гады гей-парад. Некалькі сотняў чалавек, якія выйшлі на вуліцы, ахоўвалі тысячы паліцэйскіх.

Аўтатэхніка паліцыі перакрыла аўтамабільны рух па шляху руху маршу. Актывісты скардзіліся, што вялікая колькасць паліцэйскіх і тэхнікі перашкаджалі гледачам назіраць за ўдзельнікамі маляўнічага параду.

Папярэднія некалькі гадоў мерапрыемства адмянялі з-за боязі, звязанай з бяспекай маршу. У 2010 годзе мясцовыя ультраправыя напалі на ўдзельнікаў акцыі.

Сербія спадзяецца ўступіць у Еўрапейскі Саюз, і апошні час улады краіны дэманструюць сваю прыхільнасць талерантнасці, спадзеючыся, што гэта будзе заўважана ў Брусэлі.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што не прыйдзе на парад, бо заняты. Ён, аднак, даў зразумець, што не прыйшоў бы, нават калі б быў вольны.

Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі, гэта адлюстроўвае агульныя настроі ў сербскім грамадстве.

Патрыярх сербскай праваслаўнай царквы асудзіў правядзенне параду.

Паводле апытання грамадскай думкі, праведзенага чатыры гады таму назад, дзве траціны насельніцтва лічаць гомасэксуалізм хваробай.

Аднак на гэты раз гей-парад прайшоў без якіх-небудзь інцыдэнтаў. Удзельнікі параду неслі плакаты і свісталі, а над іх галовамі кружыўся паліцэйскі верталёт.

Парад прайшоў праз цэнтр Белграда і скончыўся каля будынка Нацыянальнай асамблеі. Там перад прысутнымі выступілі амбасадары многіх еўрапейскіх краін.

«Я сябе адчуваю проста фенаменальна! Нашы намаганні за апошнія тры гады прынеслі плён», — сказаў арганізатар гей-параду Бобан Стаянавіч.

Каментары38

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпрадуктолаг распавяла, колькі ў Беларусі каштуе замарозіць яйцаклеткі2

Лукашэнка пракаментаваў удары УСУ па расійскіх НПЗ21

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць