Грамадства1616

Следчы камітэт: Мы не ведаем гісторыю пра напад на дзіця з георгіеўскай стужкай

«Карона»: Мы не гандлюем георгіеўскімі стужкамі і не будзем.

Інфармацыя аб гэтым скандале з’явілася 29 верасня на інфармацыйным партале tut.by са спасылкай на допіс у сацыяльных сетках.

Паводле матэрыяла, 26 верасня мінчанка Алена набыла ў «Кароне», што ў гандлёвым цэнтры «Замак», пакунак гергіеўскіх стужак. Аднак на выхадзе з гандлёвага цэнтра нейкі хлопец вырваў стужку ў дзіцяці, моцна яго штурхнуўшы. Пачалася бойка, у выніку Алена моцна ўдарыла хлопца і трапіла разам з ім у Цэнтральны РУУС — сцвярджаецца ў матэрыяле.

Пры гэтым не называецца ні імя хлопца, ні прозвішча Алены. Спасылка на допіс у фэйсбуку, як і скрыншот самаго допіса, адсутнічаюць.

«На жаль, мы не гандлюем георгіеўскімі стужкамі. І не маем планаў іх завозіць», — гавораць Еўрарадыё ў інфацэнтры «Кароны», згаданай у скандальнай публікацыі.

У прэс-службе Цэнтральнага РУУС Мінска, куды паводле публікацыі даставілі Алену, разам з дзіцёнкам і пабітым ёй ненавіснікам георгіеўскіх стужак, пра гэтую гісторыю таксама не чулі.

А Следчы камітэт Беларусі нават распаўсюдзіў афіцыйную заяву, згодна з якой у СК не валодаюць ніякай інфармацыяй аб інцыдэнце.

Уладальнік партала tut.by Юрый Зісер ў адказ на крытыку матэрыяла аб нападзе на дзіцёнка з георгіеўскай стужкай, якая разгараецца ў сацсетках, паабяцаў у хуткім часе апублікаваць удакладненні з падрабязнасцямі гісторыі. Аднак гэтага пакуль не адбылося.

Рэдактар партала Марына Золатава таксама выказалася аб сітуацыі. «Прызнаю, дапусцілі памылку: і журналіст, і рэдактар, і галоўны рэдактар, які недаглядзеў.

Па-першае, ні ў загалоўку, ні ў лідзе не было спасылак на крыніцу інфармацыі (як паказана ў нататцы, аўтар паста яго выдаліла ўжо пасля нашай публікацыі з-за агрэсіўных каментароў), па-другое, не дачакаліся афіцыйнага каментара. За тэмай сочым, працяг будзе», - напісала Золатава ў фэйсбуку.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць123

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка12

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць