Свет11

Маралес выйграў трэція прэзідэнцкія выбары

Прыхільнікі дзеючага прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса і яго партыі «Рух да сацыялізму» пачалі святкаваць перамогу свайго кандыдата на ўсеагульных выбарах, што адбыліся ў нядзелю.

На цэнтральных плошчах горада Ла-Пас, у гарадах Санта-Крус і Качабамба сабраліся тысячы прыхільнікаў прэзідэнта і яго руху.

Па дадзеных апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, Маралес атрымлівае перамогу, сабраўшы галасы 61% выбаршчыкаў.

Акрамя таго, вынікі exit polls сведчаць аб тым, што «Рух да сацыялізму» захаваў большасць у Сенаце і Палаце дэпутатаў краіны.

Гэта ўжо трэці запар прэзідэнцкі тэрмін Эва Маралеса — першага ў гісторыі краіны прадстаўніка карэннага народа Балівіі, які стаў прэзідэнтам.

Падтрымку Маралесу сярод выбаршчыкаў забяспечылі эканамічны рост краіны пасля 2006 года, калі ён заняў прэзідэнцкі фатэль.

Эва Маралес накіроўвае значную частку даходаў ад гандлю прыродным газам, якім багатая краіна, на фінансаванне сацыяльных праграм, будаўніцтва дарог і школ.

«Гэта была спрэчка двух мадэляў — нацыяналізацыі і прыватызацыі. Нацыяналізацыя перамагла з перавагай у 60%», — заявіў Эва Маралес, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі з балкона прэзідэнцкага палаца.

Эва Маралес нацыяналізаваў асноўныя галіны балівійскай прамысловасці — нафтавую і газавую. Ён дамогся прыкметных поспехаў у барацьбе з беднасцю, але часта крытыкаваўся за няздольнасць справіцца з карупцыяй.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Смарыгін атрымаў украінскае грамадзянства10

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны13

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць