Эканоміка

Беларусь заняла 57-е месца ў даследаванні Doing Business — 2015

 У параўнанні з леташнім даследаваннем, паказчыкі якога былі пералічаныя, месца Беларусі не змянілася, паведаміла журналістам спецыяліст па развіцці прыватнага сектара групы Сусветнага банка Валянціна Салтане.

Паводле яе слоў, пералік леташніх паказчыкаў звязаны з унясеннем зменаў у метадалогію даследавання. 

Разам з тым, падкрэсліла Салтане, у параўнанні з леташнім даследаваннем прыкметна палепшылася пазіцыя Беларусі па падаткаабкладанні. Калі ў пералічаным даследаванні Doing Business — 2014 Беларусь займала 107-е месца, то ў новым — 60-е. 

Паляпшэнне пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу па гэтым параметры аўтары даследавання тлумачаць укараненнем у краіне электроннай сістэмы выплаты падаткаў. «У Беларусі была праведзеная рэформа, якая ўкараніла электронную сістэму для выплаты падаткаў. Гэтая рэформа была рэалізаваная ў Беларусі ў 2012 годзе, аднак індыкатар па падаткаабкладанні, які разлічваецца ў межах даследавання, улічвае рэформу, калі сталі вядомыя вынікі яе правядзення», — растлумачыла Салтане. 

Да моманту падрыхтоўкі Doing Business — 2015, удакладніла яна, паступіла інфармацыя пра тое, што «большасць прадпрыемстваў выкарыстоўваюць электронную сістэму выплаты падаткаў і што сістэма працуе без збояў». «У выніку рэформа была залічаная», — зазначыла Салтане. 

Пры гэтым яна дадала, што іншых рэформ, якія маглі палепшыць рэйтынг Беларусі ў даследаванні, пры падрыхтоўцы Doing Business — 2015 заўважана не было. «Іншых рэформ, якія маглі б паўплываць на рэйтынг Беларусі, мы не змаглі зафіксаваць», — канстатавала Салтане.

Нагадаем, апошнімі гадамі беларускі ўрад неаднаразова заяўляў пра намер Беларусі ўвайсці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі вядзення бізнесу. З гэтай мэтай Саветам міністраў быў зацверджаны план дзеянняў па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу ў краіне.

Даследаванне Doing Business ацэньвае якасць рэгулявання бізнесу ў 10 сферах, у якіх працуюць малыя і сярэднія прадпрыемствы. У прыватнасці даследаванне ахоплівае наступны пытанні: стварэнне прадпрыемстваў; атрыманне дазволу на будаўніцтва; рэгістрацыя ўласнасці; атрыманне крэдытаў; ахова правоў мінарытарных інвестараў; падаткаабкладанне; ажыццяўленне знешнегандлёвай дзейнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы17

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы17

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць