Свет33

Bloomberg прадказаў рост цэн на нафту да 100 даляраў

Цэны на нафту ўжо ў найбліжэйшай будучыні вернуцца да ўзроўню 100 даляраў за барэль, бо попыт на паліва непазбежна вырасце. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным агенцтвам Bloomberg.

Зніжэнне попыту на нафту, як мяркуюць аналітыкі, апытаныя агенцтвам, будзе кароткатэрміновым. Нягледзячы на тое, што з чэрвеня цэны на нафту маркі Brent з пастаўкай у наступным месяцы патаннелі на 25% — да $86,03 за барэль, да аўторка, 28 кастрычніка, кошт кантрактаў на 2020 застаўся на ўзроўні $91,5.

Бягучае зніжэнне коштаў, як адзначыў кіраўнік аддзела даследавання сыравінных тавараў кампаніі Standard Chartered Пол Хорснел, пакуль не трэба лічыць «новай нормай». На яго думку, цэны на нафту вырастуць вышэй за 90 даляраў. На гэта, у прыватнасці, паказвае прагназуемы Міжнародным энергетычным агенцтвам рост сутачнага сусветнага спажывання нафты да 2019 года з цяперашніх 92,8 млн барэляў да 99 млн барэляў.

У тым, што цэны на нафту маркі Brent вернуцца да ўзроўню ў 100 даляраў за барэль, упэўненыя і эксперты банка Barclays, а таксама кампаніі Sanford C. Bernstein & Co.

Каментары3

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць