Улада

Аляксандар Мілінкевіч: Сіла бясьсільнага

Адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч робіць стаўку на паездкі па краіне і асабістыя сустрэчы з выбарцамі. А ўлады — на запалохваньне. За Мілінкевічам неадчэпна ходзяць гіцлі зь відэакамэрамі. За вамі калі-небудзь падглядалі? Уявіце сабе: месяцамі жыць пад наглядам. Напэўна, псыхалягічна вытрымаць гэта цяжка. (Але ж гэбісцкія паліттэхналёгіі!)

Мілінкевіч

У дзень Мілінкевіч праводзіць дзясяткі сустрэчаў. З дваццацьцю, трыццацьцю, але найчасьцей — з параю чалавек. У выніку за 24 гадзіны ён паціскае дзьве сотні рук.

Іншыя прэтэндэнты на прэзыдэнцтва бурчаць. Акадэмік Аляксандар Вайтовіч: «Але сустракацца трэ было б неяк шырока. Трэба шырэй неяк браць». Уладзімер Колас: «Інфармацыі пра гэтыя паездкі і тым больш пра іх вынік практычна няма. Безумоўна, агульнае ўражаньне, чакалі, што ўсё гэта будзе мацней. Мы маем тое, што маем. Вось гэтыя паездкі з загадзя вядомым вынікам і ўсё астатняе. Бо вось проста такія паездкі па правінцыі — гэта вельмі, вельмі мала».

Ніхто з крытыкаў ня кажа, дык што ж рабіць.

А.Мілінкевіч прызнаваўся пасьля абраньня, што ягоны ідэал палітыка — Вацлаў Гавал. З сымбалічнай сустрэчы з Гаўлам у кастрычніку А.Мілінкевіч і пачаў сваю прэтэндэнцкую дзейнасьць.

У 1978 годзе, за 11 гадоў да Аксамітнай рэвалюцыі, Гавал напісаў сваё знакамітае эсэ «Сіла бясьсільных». Аб тым, як важна жыць у праўдзе, калі вакол пануе хлусьня.

А.Мілінкевіч лічыць, што ў сытуацыі, калі апазыцыя скутая па руках і нагах, а ўлада рыхтуецца зусім не да выбараў, яму важна проста паказвацца людзям. Каб тыя хоць здалёк бачылі: альтэрнатыва ёсьць, да яе можна далучыцца. Астатняе зробіць сіла бясьсільных, спадзяецца ён.

Што з гэтага выходзіць? З рэгіёнаў паведамляюць нашы карэспандэнты.

У тэатры зладзілі авацыю

Падчас наведаньня Гомелю новы лідэр апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч разам з жонкай Інай паглядзеў у тэатры апэрэту Штраўса «Жанчына-кажан». Па заканчэньні імпрэзы А.Мілінкевіч накіраваўся да актораў з кветкамі (дарэчы, ён быў адзіны, хто падарыў кветкі). Гледачы, пазнаўшы яго, зладзілі авацыю.

Жлобінскія жарсьці

Мілінкевіч

Удзень аказаўся зачыненым «з тэхнічных прычынаў» музэй, дзе мусіла прайсьці сустрэча, а пазьней ля прахадной Беларускага мэталюргічнага заводу два мікрааўтобусы з камандай Мілінкевіча былі заблякаваныя легкавікамі спэцслужбаў і фурай. Зь іх выйшлі маладыя хлопцы спартовага выгляду і спрабавалі справакаваць бойку, што дало б падставу выклікаць міліцыю і затрымаць усіх на некалькі гадзінаў.

На дарозе ў Менск, пад Бабруйскам, кіроўцаў Мілінкевічавых мікрааўтобусаў «нэўтралізавалі», забраўшы ў іх правы нібыта за перавышэньне хуткасьці.

Прэтэндэнт-нелегал

У Берасьці міліцыянты склалі пратакол на дэмакратычнага актывіста Зьмітра Шыманскага, які наладзіў сустрэчу зь Мілінкевічам у прыватнай хаце. На яе, дарэчы, сабралася 70 дзеячаў берасьцейскай інтэлігенцыі. Артыкул — несанкцыянаваны сход.

У Берасьці машыну А.Мілінкевіча затрымлівалі чатыры разы — нібыта ў рамках вышуковай апэрацыі «Нелегал». А калі А.Мілінкевіч падарыў дзіцячаму прытулку вопратку й відэакасэты з мультфільмамі па-беларуску, супрацоўнікі АБЭЗ запатрабавалі касэты на перагляд — «каб не было ніякага невядомага зьместу». Цяпер зьмест дзіцячых казак «Папялушка» і «Прыгажуня ў сонным лесе» супрацоўнікам АБЭЗ вядомы.

З такіх сытуацый складаецца выбарчае турнэ кандыдата ад апазыцыі. Такая яна, беларуская дэмакратыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай52

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год4

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць