Грамадства33

У Бабруйску чатыры чалавекі ў будынку гарвыканкама абвясцілі галадоўку

Звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага распачалі галадоўку.

Пра пачатак акцыі пратэсту чацвёра яе ўдзельнікаў абвясцілі 5 лістапада а 10 гадзіне раніцы ў будынку Бабруйскага гарвыканкама. У ім актывісты збіраюцца правесці першы дзень галадоўкі.

Яны заяўляюць, што пакуль галадоўку будуць трымаць двое сутак. Ёй яны прыцягваюць увагу грамадскасці да пераследу сяброў СПБ на заводзе.

«Мы хочам, каб нашы праблемы былі пачутыя ўладай. Нам ніхто не надае ўвагі, куды мы ні звяртаемся. Таму мы вырашылі правесці такую акцыю пратэсту», — заявіў адзін з удзельнікаў галадоўкі Алег Шаўчэнка.

На галадоўку прафсаюзнікі наважыліся пасля таго, як не дачакаліся адказу ад Аляксандра Лукашэнкі, да якога звярталіся з адкрытым лістом. У ім прасілі кіраўніка дзяржавы разабрацца з незаконнымі, як яны лічаць, звальненнямі сяброў СПБ.

У сакавіку сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага ўжо праводзілі падобную трохдзённую галадоўку пратэсту, але свайго не дамагліся. Адміністрацыя прадпрыемства па яе сканчэнні пачала звальняць яе ўдзельнікаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта49

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць