Улада

У межах 10‑11 адсоткаў

Зацьверджаны найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця на 2008 год.

У Беларусі зацверджаны найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця рэспублікі на 2008 год. Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, указ аб гэтым нумар 656 прэзідэнт Беларусі падпісаў 18 снежня.

Так, базавы прагнозны параметр тэмпу росту валавога ўнутранага прадукту ўстаноўлены на ўзроўні 108‑109 працэнтаў, што адпавядае заданню Праграмы сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі на 2006‑2010 гады.

Аднак для выканання задачы кіраўніка дзяржавы па мабілізацыі эканомікі краіны ўраду і Нацыянальнаму банку даручана распрацаваць комплекс дадатковых мер па павышэнню эфектыўнасці эканомікі і дынамічнаму яе развіццю для дасягнення ў 2008 годзе тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту на ўзроўні 110‑111 працэнтаў.

У мэтах забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва вызначаны наступныя найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год.

Тэмп росту вытворчасці прадукцыі прамысловасці ў супастаўных цэнах да 2007 года складзе 108‑109 працэнтаў, прадукцыі сельскай гаспадаркі — 107‑108 працэнтаў. Вытворчасць спажывецкіх тавараў павінна скласці 109‑110 працэнтаў, у тым ліку харчовых — 108‑109 працэнтаў, нехарчовых — 110‑111 працэнтаў. Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2008 годзе плануецца павялічыць на 15‑17 працэнтаў.

Тэмп росту аб’ёму знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу складзе 114,5‑115,5 працэнта, у тым ліку экспарту — 116‑117 працэнтаў, імпарту — 112,5‑113,5 працэнта пры адмоўным гандлёвым сальда ў памеры $1400‑1420 млн.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2008 годзе павінны ўзрасці на 9‑10 працэнтаў. Рознічны тавараабарот неабходна павялічыць на 10‑11 працэнтаў, аб’ём платных паслуг насельніцтву — на 9‑10 працэнтаў, прадукцыйнасць працы — на 6,9‑7,7 працэнта.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг у прамысловасці чакаецца на ўзроўні 12‑13 працэнтаў. Энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту трэба будзе знізіць на 7‑8 працэнтаў.

У 2008 годзе прадугледжваецца ўвесці ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання 4,7‑5,2 млн.кв.м жылля. Колькасць занятых у эканоміцы складзе 4460‑4535 тыс. чалавек.

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць