Здарэнні3434

16-гадовую, што загінула ў аварыі на Ванеева, проста падвозілі на заняткі па англійскай мове

7 лістапада ў Мінску ў аварыі на вуліцы Ванеева кампанія на Dodge ўрэзалася ў ліхтар. 16-гадовая школьніца загінула на месцы, а яе сяброўка-першакурсніца сканала ў бальніцы.

18-гадовы кіроўца, як мяркуецца, не справіўся з кіраваннем на павароце і ўехаў у ліхтарню. Кіроўца (правы атрымаў толькі два месяцы назад) і яшчэ двое пасажыраў засталіся жывыя.

«Дарына ехала да бабулі займацца англійскай мовай (яна выкладае ў школе). Позна выйшла і, як мы мяркуем, папрасіла сяброўку падвезці, — расказала «НН» другая бабуля школьніцы Сафія. — Дарына жыла на Берута, а ехала ў Серабранку.

І я патэлефанавала ёй у 9.45. Вясёлая такая была, збіралася таксі браць. І той бабулі сказала пра таксі. А ў 11 гадзін сказала, што ўжо едзе. І тая бабуля пачала ёй тэлефанаваць, калі яна ўжо не з’явілася. Пачала абзвоньваць таксапаркі, а там сказалі, што з таго адраса таксі не выклікалі. А пасля ўжо сыну патэлефанавалі. Яны з малодшымі дзецьмі былі ў Польшчы на выхадных: у чацвер паехалі, а ў пятніцу ім ужо пазванілі. Дарына — старэйшая ў сям’і, аднаму хлопчыку 11 гадоў, другому хутка 4».

Дарына ў наступным годзе павінна была скончыць сталічную гімназію №1. Хацела ехаць вучыцца ў Польшчу. Цэлы жнівень там займалася польскай мовай.

«Мне ў каментарыях на сайце напісалі: змірыцеся, хадзіце на могілкі, але ён (кіроўца) будзе хадзіць па зямлі. Пасядзіць у турме, а пасля яго адпусцяць… А мая дзяўчынка нават ні з адным хлопцам не сустракалася. Нават саромелася, калі мы загаворвалі пра гэта: «Бабуля, ну ты што, мне цяпер вучыцца трэба — якія хлопчыкі». Канечне, магчыма ёй нехта падабаўся, але не сустракалася. Усё аддавала вучобе, — ледзь стрымлівае слёзы Сафія. — У яе два малодшыя брацікі. Вось дзеля іх яшчэ… А вось дзяўчынка ў мяне адна…

13 студзеня ёй споўнілася б 17 гадоў. Я цяпер ненавіджу лічбу 13. І ўвогуле не магу на маладых глядзець. Учора ішла, насустрач дзяўчынкі яе ўзросту, усміхаюцца — так сэрца забалела».

У «Доджы» ў той дзень ехалі дзве пары, а Дарыну ўзяліся толькі падвезці. А Ганна, якая памерла ўжо ў бальніцы, была лепшай сяброўкай Дарыны. Яна вучылася ў БНТУ, мела толькі 17 гадоў.

«Додж», як высветлілася, быў узяты на пракат сябрам кіроўцы. Уладальнік машыны пасля аварыі ў сацыяльных сетках прызнаўся, што здаў магутнае аўто за бутэльку дарагога алкаголю. Праўда, раніцай 10 лістапада малады чалавек ужо адмовіўся размаўляць з карэспандэнтам «НН».

«Без каментарыяў», — і кінуў слухаўку.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу за парушэнне ПДР, што пацягнула дзве смерці. Па словах прадстаўніка УСК па Мінску Аляксандра Герасімава, кіроўца ў момант аварыі быў цвярозы. Мера стрымання не абіралася.

Апытанка

Каментары34

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася24

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць