Нерухомасць33

Незвычайны лёс стадыёна BVG ў Берліне

На сёння ў многіх краінах хапае закінутых архітэктурных аб’ектаў. Не выключэнне і сталіца Германіі. Шмат пабудоў, якія засталіся без гаспадароў у часы існавання Берлінскага мура, цяпер сустракаюць рэдкіх наведвальнікаў сумным відам. Асаблівую ўвагу прыцягвае Стадыён BVG у Берліне, які мае слаўную гісторыю, а цяпер з’яўляецца толькі месцам прыцягнення аматараў пост-індастрыалу і закінутых пабудоваў.

Стадыён BVG ў Берліне быў пабудаваны ў 1920 годзе і ў першую чаргу выкарыстоўваўся рабочымі трамвайнай станцыі Ліхтэнберг, якая знаходзілася побач. Гэта і дало яму мянушку «Straßenbahnerplatz» (поле трамвайшчыкаў). Калі ў 1928 была заснаваная BVG (Берлінская Транспартная Кампанія), права ўласнасці стадыёнам было перададзенае ёй. З таго часу гэты аб’ект стаў вядомым як Стадыён BVG (альбо BVB).

У тым жа годзе на тэрыторыі, прылеглай да стадыёна з поўначы, быў пабудаваны басейн плошчай 20000 м². Ён служыў у якасці вучэбнага месца для падрыхтоўкі замежных спартоўцаў для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у 1932 і 1936 гадах. Падчас другой сусветнай вайны на стадыёне базіраваліся часткі нямецкіх супрацьпаветраных войскаў.

Стадыён быў рэканструяваны і адкрыты ў 1948 годзе, каб стаць хатняй арэнай для клуба «Berliner SV49VG» (Sportverein Berliner Verkehrsbetriebe 49 е.V. — Спартовае аб’яднанне берлінскай транспартнай кампаніі). Але ў 1970 аб’ект быў пераназвалі ў «Стадыён BVB» у выніку спрэчкі паміж транспартнымі кампаніямі Усходняга і Заходняга Берліна.

У канцы 1990-х стадыён быў часткова адрамантаваны: старыя трыбуны, якія занесены ў спіс архітэктурных помнікаў, не чапалі. Цяпер яны знаходзяцца пад пагрозай разбурэння. Падчас рамонту рабочыя выявілі авіябомбу вагой каля 113 кг (уключаючы рэшткі самалёта, які яе нёс), кулямёты, гранаты і фауст-патроны. Ёсць падазрэнне, што яшчэ 5 тон выбуховых рэчываў знаходзіцца ў гэтай мясцовасці.

Цяпер на полі стадыёна свае матчы час ад часу гуляе толькі мясцовая аматарская каманда. Невядома, чаму такі аб’ект аказаўся закінутым. Але з упэўненасцю можна сказаць, што ў лепшыя часы яго двухтысячныя трыбуны перажывалі шмат радасці падчас спартовых мерапрыемстваў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць