Культура2020

Нацбанк выпусціў манету памяці гетмана Астрожскага ў год 500-годдзя Бітвы пад Оршай

Нацбанк Беларусі выпусціў манеты з выявай гетмана Канстанціна Астрожскага, які стаяў на чале арміі Вялікага Княства, што ў 1514 годзе разграміла маскоўскія войскі ў Бітве пад Оршай.

Срэбная памятная манета «Канстанцін Астрожскі» з серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы» наміналам 20 рублёў выйшла тыражом 2000 штук. Аналагічная медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель выпушчана тыражом 3000 штук, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Як вядома, раней памятныя манеты ў гонар Бітвы пад Оршай адбіла Украіна. Яны сімвалізуюць баявое братэрства чатырох народаў — літоўскага, беларускага, украінскага і польскага.

Праваслаўны ваявода Канстанцін Астрожскі меў родавыя землі на Валыні (Паўночная Украіна).

Бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 года. Сёлета было адзначана яе 500-годдзе.

Выявы новай манеты Нацбанк у інтэрнэце пакуль не распаўсюдзіў. Пастараемся адшукаць яе заўтра.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро12

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць