Здарэнні

У Мінскім раёне мужчыну забілі за пляшку таннага чарніла

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС і УУС Мінаблвыканкама раскрылі забойства, здзейсненае больш за паўтара месяца таму. Мужчына забіў прыяцеля, схаваўшага ад яго пляшку таннага алкаголю.

14 лістапада ў Мінскае РУУС звярнулася жыхарка Зэльвенскага раёна. Яна сказала, што на ўласным недабудаваным лецішчы ў вёсцы Абчак Мінскага раёна выявіла цела 33-гадовага брата, які больш чым паўтара месяца не выходзіў на сувязь. Пры жыцці мужчына займаўся працай на будоўлях па вуснай дамоўленасці.

Следча-аператыўныя групы Мінскага РУУС і УУС Мінаблвыканкама, а таксама спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінскім раёне ўстанавілі, што мужчына памёр у сярэдзіне верасня ад множных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, як мяркуецца выкліканых збіццём.

Намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама Дзмітрый Крукаў паведаміў, што ніхто з суседзяў не заўважыў нічога падазронага.

Аднак экспертамі быў знойдзены адбітак пальца 53-гадовага мужчыны, які бамжаваў у Мінску і вобласці.

На працягу сутак супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі яго месцазнаходжанне і затрымалі ў вёсцы Лысая Гара Мінскага раёна.

Мужчына распавёў пра абставіны трагедыі. Паводле яго слоў, у пачатку верасня ён праходзіў добраахвотную рэабілітацыю ад алкагалізму ў Свята-Ксеніеўскім жаночым манастыры ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна. Там ён пасябраваў з двума пастаяльцамі манастыра — 22-гадовым спайсавым наркаманам, жыхаром Мінска, і 33-гадовым жыхаром Гродзенскай вобласці, які, па яго словах, «згубнымі прыхільнасцямі не пакутаваў, а каля года таму падпрацоўваў у манастыры і прыехаў атрымаць канчатковы разлік».

Насуперак статуту манастыра трое прыяцеляў выпівалі, за што былі выгнаныя з установы.

Тады яны адправіліся на недабудаваную дачу ў вёску Абчак, дзе прадалі трымер і бензапілу і працягнулі выпіваць.

Малодшы з сабутэльнікаў выявіў прапажу адной пляшкі таннага спіртнога. Пасля кароткага ператрусу высветлілася, што гаспадар дома схаваў яе ў свой ложак. Раз'юшыўшыся, малады чалавек жорстка збіў мужчыну.

У ходзе расследавання высветлілася, што старэйшы з прыяцеляў не ведаў пра свайго малодшага сабутэльніка нічога, акрамя мянушкі, таму супрацоўнікам крымінальнага вышуку прыйшлося суткі ў ўзмоцненым рэжыме высвятляць яго пашпартныя звесткі і месцазнаходжанне. У абед наступнага дня фігурант крымінальнай справы быў затрыманы дома ў Мінску.

Па факце забойства Менскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 1 арт. 139 КК.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць