Усяго патроху5151

Скандал: Беларусь адраклася ад «Місіс свету — 2014»

У Мінску здзіўлены тым, што пераможцу конкурсу прыгажосці «Місіс свету-2014» Марыну Аляксейчык называюць прадстаўніцай Беларусі, бо не накіроўвалі нікога на гэты агляд.

Пра гэта РІА «Новости» паведаміла Юлія Дубоўская, прэс-сакратар беларускага тэлеканала АНТ, які праводзіць у краіне нацыянальныя конкурсы прыгажосці і рыхтуе ўдзельніц для конкурсаў міжнароднага маштабу.

«Да нас звычайна звяртаюцца арганізатары падобных конкурсаў з просьбай прадаставіць удзельніка. Гэтыя ж арганізатары (конкурсу ў амерыканскім штаце Мэрыленд) да нас наогул не звярталіся», — сказала Дубоўская. Паводле яе слоў, арганізатары беларускіх нацыянальных конкурсаў ўпершыню чуюць пра Аляксейчык.

«Мы гэтую дзяўчыну не ведаем. Мы нават не ведалі, што такі конкурс будзе праходзіць», - адзначыла прэс-сакратар, дадаўшы, што сітуацыя дзіўная і не зусім зразумелая.

Дубоўская распавяла, што традыцыйна ў міжнародных конкурсах Беларусь ўяўляюць пераможцы нацыянальных спаборніцтваў, і ў сёлета такі конкурс праводзіўся — «Місіс Беларусь» стала Юлія Перагудава.

Інфармацыя, што прадстаўніца Беларусі Марына Аляксейчык перамагла на конкурсе «Місіс свету — 2014» з'явілася сёння раніцай.

У прыватнасці, БелТА паведаміла, што ўладальніцы гэтага ганаровага тытула 31 год. Яна выйшла замуж чатыры гады таму. Цяпер працуе тэлевядучай і выступае на сцэне ў якасці спявачкі.

Конкурс працягваўся 8 дзён, у ім бралі ўдзел прадстаўніцы з 35 краін. Праграма конкурсу складалася з некалькіх нумароў. У пачатку ўдзельніцы выконвалі рытмічны танец. За ім ішоў паказ купальнікаў і вячэрніх сукенак. Гледачоў таксама забаўлялі спецыяльна запрошаныя артысты і калектывы. У фінале конкурсу жанчыны павінны былі выйсці ў нацыянальным касцюме або ў мастацкім строі, які падкрэсліваў бы іх нацыянальную прыналежнасць.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць