28 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Брусам Бакнелам.
«Бакі разгледзелі шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы развіццё супрацоўніцтва на гандлёва-эканамічным, гуманітарным і культурным кірунках, умацаванне ўзаемадзеяння з ЕС, а таксама сітуацыю ў рэгіёне», — паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары