Грамадства44

Лукашэнка — Мінаховы здароўя: Не бойцеся прызнаць памылку наконт рэцэптаў

Міністэрства аховы здароўя не павінна баяцца прызнаць, калі з прыняццем рашэння аб новым парадку водпуску лекавых сродкаў у аптэках была зробленая памылка, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 9 снежня з дакладам міністра аховы здароўя Васіля Жарко.

«І калі вы ажыццяўляеце нейкія дзеянні, вы ж спачатку людзям раскажыце. І адначасова! А не потым, калі ўсе людзі ў чэргі сталі і штурмуюць аптэкі і паліклінікі», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

«Гэтая ваша вядомая пастанова, якая, як мне здалося, выклікала буру эмоцый у нашым грамадстве. Людзі пачалі скардзіцца, што міністэрства займаецца не тым, чым трэба, Міністэрству аховы здароўя трэба заняцца ўмовамі лячэння і гэтак далей і гэтаму падобнае, а не ўстанаўленнем нейкіх бюракратычных перашкод», — сказаў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што папрасіў як асобных дактароў расказаць пра сітуацыю, так і даручыў Інфармацыйна-аналітычнаму цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта правесці даследаванне ў грамадстве.

«Людзі настроеныя вельмі негатыўна! І нельга супрацьпаставіць іх меркаванню нічога! — падкрэсліў ён. — Дапусцім, навошта гэта было ўводзіць напярэдадні рознага кшталту вірусаў, эпідэмій, вострага перыяду захворвання? Нагрузка на дактароў павялічылася пры выпісцы. І шмат іншых пытанняў і праблем».

«Вы мне гаворыце аб тым, што хтосьці там лабіруе гэтыя працэсы, камусьці не падабаецца, у сродках масавай інфармацыі ўздымаюць пытанні, а на самай справе прынята правільнае рашэнне. Я не выключаю, што камусьці гэта не падабаецца. І гэта ў нас заўсёды бывае», — заявіў Лукашэнка.

На яго думку, бізнесмены, уласнікі аптэк і гэтак далей «укідваюць у сродкі масавай інфармацыі свае незадавальненні». «Так, на гэта трэба рэагаваць, трэба, каб валюта ў краіне заставалася і іншае. Але трэба рабіць гэта разумна, каб не ствараць праблем людзям», — адзначыў афіцыйны лідар.

Васіль Жарко у сваю чаргу звярнуў увагу на тое, што прынятая ў верасні гэтага года пастанова, якая прадугледжвае ўзмацненне кантролю за рэцэптурным водпускам лекавых сродкаў, з'яўляецца па сутнасці працягам пастановы, прынятай у 2012 годзе, па пераліку рэцэптурнага і безрэцэптурнага водпуску лекавых сродкаў. Паводле яго слоў, гэты пералік не пашыраны ні на адзін лекавы сродак. Сёлета была ўведзена толькі адна норма: захоўвання рэцэпта ў аптэцы на працягу месяца. Міністэрства аховы здароўя адзначае значны рост аб'ёму спажывання лекавых сродкаў. У выніку аналізу сітуацыі міністэрства прыйшло да заключэння, што частка лекавых сродкаў рэцэптурнага спісу адпускаецца без рэцэпта. Паводле слоў Жарко, часцей за ўсё гэта адбываецца ў камерцыйных структурах.

Лукашэнка пацікавіўся ў міністра, колькі прыватных аптэк было закрыта ў сувязі з гэтым парушэннем. Паводле слоў Жарко, сёлета прыпынена праца 10 аптэк, яшчэ дзве аптэкі закрытыя. 

«Сярод тысяч аптэк вы дзве закрылі. А вы павінны былі іх папярэдзіць: адно парушэнне (гэта ж бяспека, здароўе людзей) — аптэку закрылі, другую закрылі, трэцюю, пятую, дзясятую і ўсё б нармалізавалася», — лічыць беларускі кіраўнік.

Міністр адзначыў, што складана даказаць парушэнне водпуску лекаў у аптэцы, калі рэцэпт у ёй не застаецца. «Я штоквартальна збіраю ў міністэрстве тых, хто займаецца і оптам, і розніцай, і папярэджваю: няма абгрунтавання павелічэння водпуску лекавых сродкаў», — сказаў Жарко.

Лукашэнка запатрабаваў «жалезна навесці парадак».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста9

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»20

З Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх святароў. У Магілёве ўжо развіталіся з пробашчам — і з праектам новага касцёла17

Старую камяніцу каля ратушы ў Магілёве рыхтавалі для гарадскога музея. Цяпер там робяць офіс расійскага пасольства на чале з былым міністрам «ЛНР»13

Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны»39

Пад Талачыном адкапалі фрэскі ў крыпце князёў Друцкіх-Саколінскіх. На раскопкі назбіралі праз краўдфандынг4

50‑гадовая беларуская турыстка ўскарабкалася на гару Алімп. А вось спускалі яе на насілках4

Жанчына ў Вене судзіцца з горадам праз сэксісцкую плату за грамадскія туалеты13

Украіна заявіла пра ўдар па хімічным камбінаце ў Растоўскай вобласці, дзе вырабляюць ракетнае паліва1

Арганізатары беларускага TEDx у Варшаве дагэтуль не атрымалі грошы за прададзеныя квіткі — кампанія беларуса затрымлівае іх ужо 4 месяцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста9

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць