Свет1515

Жонка прэс-сакратара Пуціна закупіла ў Еўропе забароненыя для ўвозу ў Расію прадукты ФОТАФАКТ

Жонка прэс-сакратара расійскага прэзідэнта, фігурыстка Таццяна Наўка падчас свайго ваяжу ў Парыж закупіла забароненыя ў Расіі «санкцыйныя» прадукты — каўбасы і сыры.

У сваім Instagram Наўка выставіла фатаздымак на фоне кірмашовых гандлёвых намётаў на Елісейскіх Палях і іранічна падпісала яго: «Карыстаючыся выпадкам, закупіла на Калядным кірмашы, забароненую для імпарту ў Расію сырную і кілбасную прадукцыю, бедных французскіх фермераў».

На здымку спартсменка трымае ў адной руцэ важкі пакет з пакупкамі, а ў другой стаканчык з гарачым глінтвейнам, які ў зімовым Парыжы прадаюць на кожным вуглу.

Znak.com піша, што адносіны прэзідэнцкага прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова і Таццяны Наўкі доўгі час былі «сакрэтам Палішынэля»: пра іх ведалі многія, але афіцыйна пара не давала гэты конт ніякіх каментароў. Тры месяцы таму ў Наўкі і Пяскова нарадзілася дачка Надзея. 29 лістапада пара вырашыла рассакрэціцца і з'явілася на адкрыцці катка на Краснай Плошчы: Навка і Пяскоў прыехалі разам і не хавалі сваіх стасункаў.

Дадамо, што Таццяна Наўка нарадзілася ў 1975 г. у Днепрапятроўску, а ў 1990-х выступала за Беларусь у фігурным катанні, з 1998-га выступае за Расію.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць