Спорт

Беларускі футбаліст падпісаў кантракт зь нямецкім "Гамбургам"

Назіральная рада "Гамбургу" ўхваліла набыцьцё ў менскага "Дынама" паўабаронцы моладзевай зборнай Беларусі 20-гадовага Антона Пуцілы.

Назіральная рада "Гамбургу" ўхваліла набыцьцё ў менскага "Дынама" паўабаронцы моладзевай зборнай Беларусі 20-гадовага Антона Пуцілы. Зьдзелка абышлася нямецкаму клюбу ў 500 тыс. эўра. На гэтым тыдні футбаліст павінен прыбыць у новы клюб, а ўжо 7 студзеня ён адправіцца з асноўным складам "Гамбургу" на збор у Дубаі.

Галоўны трэнер Хууб Стэвэнс ахарактарызаваў Пуцілу як "маладога талента". Антон зрабіў на яго добрае ўражаньне, калі ў лістападзе — сьнежні тры тыдні знаходзіўся на праглядзе ў клюбе. І гэта нягледзячы на тое, што Пуціла ў асноўным працаваў з аматарскай і другой камандай, а з асноўнай правёў толькі некалькі трэніровак.

"Трэнер нашага рэзэрву Карстан Бэран быў ад яго ў захапленьні! Ды й ў трэніроўцы зь першай камандай ён добра сябе паказаў. Пуціла – атакуючы гулец, гатовы гуляць з глыбіні. Ён валодае добрай тэхнікай, хуткасьцю і бачаньнем поля. Зь яго можа вырасьці добры футбаліст ", — цытуе "Bild" словы Хууба Стэвэнса. На пытаньне, ці зможа Пуціла дапамагчы асноўнаму складу камнады ўжо ў другім крузе, галоўны трэнер быў больш асьцярожны: "Цяжка сказаць, ён мне нагадвае 17-гадовага нігерыйца Маколі Крысантуса, якога мы падпісалі ў лістападзе. За такімі хлопцамі будучыня «Гамбурга»: калі мы ўжо заключаем зь імі кантракты, то павінны даваць ім шанец".

Зараз у чэмпіянаце Нямеччыны перапынак, у турнірнай табліцы першынства бундэслігі "Гамбург" займае трэцяе месца пасьля "Баварыі" і "Вэрдэра".

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

Нарвегія выйграла медальны залік Алімпіяды. Столькі золата не было яшчэ ніколі2

У Мсціслаўскім раёне сямейная пара загінула праз пажар у суседняй кватэры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць