Свет2222

Забойца з Краснаярска выйшаў з калоніі, згвалціў родную маці і замест суда пойдзе на вайну супраць Украіны

Жыхар Краснаярска Канстанцін А. толькі адседзеў амаль 14 гадоў за забойства і згвалтаванне і адразу пасля вызвалення згвалтаваў уласную 64‑гадовую маці. Мужчыну ўдасца пазбегнуць адказнасці за новае злачынства — замест вяртання за краты ён падпісаў кантракт з Мінабароны РФ і паедзе на вайну.

Паводле звестак ASTRA, 29 студзеня ў Краснаярску затрымалі раней судзімага Канстанціна А. (поўныя звесткі не раскрываюцца ў мэтах бяспекі ахвяры злачынства).

Мужчыну падазраюць у тым, што ён згвалціў сваю 64‑гадовую маці. У гэты ж дзень, як высветліла ASTRA, пенсіянерка трапіла ў бальніцу з траўмамі пасля нападу і здзекаў сына.

Пасля затрымання сілавікі прапанавалі Канстанціну падпісаць кантракт і пайсці на вайну ва Украіну, каб пазбегнуць пакарання. Мужчына ўжо даў згоду і напісаў пра гэта распіску, паведамілі крыніцы ASTRA.

Канстанцін толькі нядаўна вызваліўся з калоніі — мяркуючы па злітых у сетку базах даных, якія вывучыла ASTRA, мужчына 20 красавіка 2012 года згвалтаваў і забіў жанчыну, за што быў асуджаны на 13 гадоў і 8 месяцаў.

Каментары22

  • Гойда
    22.02.2026
    Cкрепы...
  • Ё
    22.02.2026
    Гэта расійская смекалочка. Чалавек наперад падумаў, - няхай маці згвалчу я, а не натаўскі салдат. Зараз паедзе бараніць маці ад натаўцаў. Яшчэ адзін герой СВО, ёпта. Азаранонку тэрмінова трэба запрасіць байца ў студыю. Галоўнае, не заставацца з ім сам-насам, а то герой СВО захоча абараніць Азаронка. Хаця...
  • 123
    22.02.2026
    Вось такія вырадкі-бесы праклятыя і ваююць супроць Україні
    Зэкі, наркаманы, алкашы, аліменшчыкі...маральныя вырадкі

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты8

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты8

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць