Свет33

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?

Свет замёр у чаканні. Дональд Трамп даў Тэгерану час, каб прыняць умовы Вашынгтона. Амерыканскія авіяносцы займаюць пазіцыі, нафтавыя рынкі трасе — рэгіён апынуўся ў кроку ад самай маштабнай эскалацыі за апошнія дзесяцігоддзі. Пра сітуацыю на Блізкім Усходзе піша BILD.

Фота, прадстаўленае Ваенна-марскімі сіламі ЗША, на якім зафіксавана пасадка самалёта Boeing F/A-18E Super Hornet на авіяносец USS Abraham Lincoln у Індыйскім акіяне, студзень 2026 года. Фота: Daniel Kimmelman / Marina de EEUU праз AP

ЗША паставілі Ірану ўльтыматум. Да пачатку сакавіка Тэгеран павінен пагадзіцца на ядзерную здзелку — «у адваротным выпадку адбудуцца дрэнныя рэчы», папярэдзіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Пры гэтым Штаты рэзка павялічылі сваю вайсковую прысутнасць у рэгіёне. На Блізкі Усход перакідваюцца авіяносцы, знішчальнікі і сістэмы СПА — назіральнікі гавораць пра сілы, якія значна выходзяць за межы сімвалічнай пагрозы.

Фінансавыя рынкі ўжо рэагуюць. На біржах у краінах Персідскага заліва — падзенне, цэны на нафту моцна вагаюцца, інвестары асцерагаюцца эскалацыі з глабальнымі наступствамі.

Тэгеран афіцыйна дэманструе баявы настрой, але кажа пра абарону. У лісце ў ААН іранскае кіраўніцтва заявіла, што не хоча вайны, аднак будзе «з рашучасцю» абараняцца, а вайсковыя аб’екты «любых варожых сіл» у рэгіёне ў выпадку нападу будуць разглядацца як законныя цэлі.

Сваё слова сказаў і Ізраіль, дзе сітуацыю разглядаюць як стратэгічна паваротны момант. Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху кажа пра Блізкі Усход «на ростанях». Ізраіль гатовы «адказаць на любы выклік» — і цесна супрацоўнічае з Вашынгтонам.

Ізраільскі эксперт па бяспецы Оры Рабіновіч гаворыць, што Ізраіль аддаў бы перавагу канчатковаму пазбаўленню ад іранскага рэжыму.

Чаго ўрад Нетаньяху не хоча? «Кроку, які па сутнасці з’яўляецца толькі «плясканнем па пальцах». Гэта нясе рызыку натхніць рэжым [мул]» — сімвалічны ўдар без стратэгічнага эфекту можа нават умацаваць Тэгеран. Калі ж у Вашынгтона ёсць план, «які сапраўды прывядзе да значнага выніку», тады верагодна, што Ізраіль яго падтрымае.

У Іерусаліме таксама асцерагаюцца, што Трамп у канчатковым выніку можа пагадзіцца на «абмежаваную» здзелку — гэта значыць пагадненне, якое тычыцца толькі ядзернай праграмы, але не ракетнага арсенала Ірана або падтрымкі саюзных узброеных груповак у рэгіёне.

У той жа час, як паведамляюць крыніцы ў ізраільскіх структурах бяспекі, Ізраіль і ЗША працуюць над сумеснай абаронай супраць магчымых іранскіх удараў у адказ.

У некалькіх краінах рэгіёна размяшчаюцца сістэмы абароны ад ракет і дронаў. У тым ліку рыхтуюцца амерыканскія знішчальнікі ў Іарданіі.

У многіх арабскіх сталіцах настроі ўмераныя. Саудаўская Аравія, Катар і Егіпет папярэджваюць, што ўдар ЗША можа прывесці да маштабнага канфлікту. Эксперт па Блізкім Усходзе Галіп Далай з Chatham House фармулюе гэта так: многія ўрады хочуць пазбегнуць вайны, якая «можа прынесці рэгіёну яшчэ больш узрушэнняў».

Яны асцерагаюцца, што ў адказ Іран можа атакаваць не толькі Ізраіль, але і амерыканскія базы ў Персідскім заліве, што атакам падвергнуцца нафтавыя аб’екты рэгіёна, а стратэгічна важныя марскія шляхі будуць заблакаваныя.

Афіцыйна яшчэ працягваюцца перамовы аб магчымым ядзерным пагадненні. Але чым бліжэй усталяваны Трампам дэдлайн, тым мацнейшы ціск. Эксперты па бяспецы папярэджваюць пра спіраль эскалацыі: абмежаваны ўдар можа выклікаць за сабой маштабныя дзеянні ў адказ.

Наступныя падзеі могуць знесці ўвесь баланс сіл на Блізкім Усходзе. Цэнтральнае пытанне такое: ці прывядзе ўльтыматум да здзелкі? Ці ўжо пачаўся зваротны адлік перад ваенным ударам?

Каментары3

  • 12
    22.02.2026
    Если у режима мул есть ископаемых на 12 триллионов, то они бы могли предложить их Трампу. Глядишь, за эти деньги Трамп бы еще предложил Ирану забрать часть соседней страны. Если с путиным он на такое согласен, то почему бы и с мулами не пойти на аналогичный шаг.
  • Ert
    22.02.2026
    Кто средний возраст у вас в редакции? Набор в редакцию идёт по гендерным квотам? Война нужна Израилю, израильское лоббби испольет Америку. Трампуша крутится как уж на сковороде между Россией и Израилем: и те и те имеют компромат на него. Первый раз открутился: вроде и побомбил штото а вроде и ничего и не разбомбил... Посмотрим или выкрутится на этот раз
  • 1
    22.02.2026
    Ізраіль і Брытанія дакладна далучацца. З іх чалавеканенавісным рэжымам даўно трэба было скончыць, раз і назаўсёды.

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць