Спорт55

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока

Чвэрцьфінал жаночага шорт-трэка на 1500 м на Алімпіядзе ў пятніцу скончыўся кашмарам — полька Каміла Селье трапіла ў завал і атрымала каньком у вока.

Скрыншот відэа Daily Brief

Асцярожна — далей вельмі непрыемныя кадры, якія могуць вас шакаваць

Селье ўпала на адным з паваротаў, а канёк суперніцы, якая праскоквала міма, трапіў ёй у твар. Выглядала гэта надзвычай жудасна. Увогуле шорт-трэкісткі выступаюць у ахоўных акулярах, але акуляры Камілы зляцелі яшчэ падчас сутыкнення, піша sports.ru.

Скрыншот відэа HBO Max

Каміле — 25 гадоў, яна двухразовая прызёрка чэмпіянату свету — 2025 у эстафетах. У Мілане Селье да ўзнагарод не дабралася, а цяпер увогуле апынулася ў бальніцы.

Скрыншот відэа Daily Brief

Пасля сутыкнення спаборніцтвы перапынілі, вакол Камілы сабраліся дактары. Спартсменка страціла прытомнасць, але хутка апрытомнела. Яе паклалі на насілкі, а калі яна пакідала арэну, змагла паказаць гледачам вялікі палец угару — усё нармальна, я ў парадку. Тым часам работнікі саскрабалі кроў з лёду.

Скрыншот відэа Daily Brief

Амерыканку Крыстэн Сантас-Грысволд, якая справакавала завал, дыскваліфікавалі. Яна расплакалася, калі ёй паведамілі, што здарылася з Камілай.

Проста на арэне Каміле наклалі некалькі швоў.

На шчасце, найгоршага не адбылося — вока не пацярпела.

«У Камілы Селье моцны ацёк вока, яна не можа яго расплюшчыць. Парэз на шчацэ зашылі, пашкоджана скулавая костка пад вачніцай. Каміла разам з лекарам едзе ў бальніцу, чакаем транспарт», — распавёў учора прэс-аташэ польскай алімпійскай каманды Конрад Нядзведзкі.

Зараз Селье ў бальніцы, яе здароўю нічога не пагражае.

Пакуль жа Каміле застаецца толькі натхняцца прыкладам галандца Енса Ван’т Ваўта — у 2019 годзе ён перажыў тое ж самае. Канёк Уладзіслава Быканава з Ізраіля трапіў яму ў твар — пакінуў вялікі шнар і выбіў два зубы. Тады Енсу наклалі 15 швоў, але ўжо праз два дні ён вярнуўся на лёд. А ў Мілане-2026 стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам.

Каментары5

  • Плюшкі Карлсана
    21.02.2026
    Ой-ёй. Канькі гэта зброя. Я, калі граў падлеткам у хакей, упаў і на канёк таварыша, які праязджаў побач. Як нож у масла. Распарола шчаку да зубоў і скроню, зашывалі, лічу, што пашанцавала.
  • Калдыр
    21.02.2026
    Гэта дзиверсия НКВД!
  • Какая олимпиада когда война
    21.02.2026
    Почаще пишите о том что случается на войне тогда и война быстрее закончиться . Это не к нн, а вообще к медиа.

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць