Спорт22

Нарвегія выйграла медальны залік Алімпіяды. Столькі золата не было яшчэ ніколі

Беларусь упершыню з 1994 года не заваявала ніводнай узнагароды.

Фота: Lars Baron / Getty Images

Сёння апошні дзень Алімпіяды, будуць разыграныя яшчэ некалькі камплектаў узнагарод, але Нарвегію ўжо не дагнаць.

На яе рахунку 40 узнагародаў, у тым ліку 18 залатых, па 11 сярэбраных і бронзавых.

Нарвежцы не проста датэрмінова гарантавалі сабе першае месца, але і сабралі рэкордную калекцыю залатых узнагарод. Усяго ў скандынаўскіх атлетаў ажно 18 перамог!

Столькі раней не меў ніхто і ніколі. Папярэдні рэкорд, дарэчы, таксама належаў нарвежцам: у Пекіне-2022 у іх было 16 залатых.

Шэсць залатых узнагарод выйграў нарвежскі лыжнік Ёханес Клэба, прычым чатыры ў індывідуальных спаборніцтвах. Клэба на гэтай Алімпіядзе выйграў усё золата ў мужчынскіх лыжных дысцыплінах.

На другім радку з 11 залатымі перамогамі размясцілася зборная ЗША. Сёння амерыканцы могуць выйграць золата ў мужчынскім хакейным турніры, калі ў фінале абыграюць Канаду (пачатак матча а 16:10 па Мінску).

У Нідэрландаў і Італіі па 10 залатых перамог. Чым адметныя Нідэрланды? Яны заваявалі 20 узнагарод (10 залатых, 7 сярэбраных і тры бронзавыя).

Афіцыйны сайт Алімпіяды

Беларусь упершыню з 1994 года, калі стала выступаць асобнай камандай, не заваявала на Зімовай Алімпіядзе ніводнай узнагароды.

Праўда, на гэтых Гульнях з-за міжнародных банаў у шэрагу дысцыплін, у тым ліку медальным біятлоне, удзел бралі толькі сем спартовак. Але раней прывозілі хоць адну ўзнагароду, як у 2002 ці 2006 гадах. У Сочы-2014 наогул быў найлепшы вынік — шэсць медалёў (5 залатых і 1 бронзавы). У Пекіне-2022 было два срэбры.

Найлепшы вынік у Італіі паказалі канькабежка Марына Зуева, якая заняла 6‑е месца ў забегу на 5000 метраў, і фрыстайлістка Ганна Гуськова з восьмым месцам у фінале па лыжнай акрабатыцы. 

Усяго медалі на гэтай Алімпіядзе заваявалі прадстаўнікі 30 краін, у тым з ліку з былога СССР Латвія (срэбра і бронза), Казахстан (адно золата), Эстонія (срэбра), Грузія (срэбра), Расія (срэбра).

Усяго ўдзел у Гульнях бяруць 95 краін.

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя медалі ў жаночай лыжнай гонцы на 50 км, бабслеі, кёрлінгу, хафпайпе фрыстайла і фінал хакейнага турніру ў мужчын. 

Закрыццё Алімпіяды пачнецца ў 22:30 па Мінску.

Наступныя Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у лютым 2030 года ў французскіх Альпах. Гэтыя будуць чацвёртыя Зімовыя гульні ў Францыі пачынаючы з 1924 года.

Каментары2

  • Спадар
    22.02.2026
    Віншую!Малайцы!
  • Žvir
    22.02.2026
    Haspadary finišavali čaćviortymi ? Ci jany ŭsiož majuć šaniec vypravić stanovišča. Amery mohuć dadač u kapiłku, vyjhraŭšy final chakiejnaha turniru. Tolki jany, dy japoncy, skłali hetym razam kankurencyju eŭrapiejcam.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея5

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея5

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць