Грамадства

Заява: Сайты БелаПАН аднавілі працу, нягледзячы на блакаванне

Працягваецца блакаванне IP-адрасоў сайтаў belapan.by, belapan.com і naviny.by, якія належаць Беларускай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

20 снежня каля 19.00 быў заблакаваны доступ як беларускіх, так і замежных карыстальнікаў да афіцыйнага сайта БелаПАН і інтэрнэт-газеце Naviny.by, зарэгістраваным у даменнай зоне.by і размешчаным на беларускай хостынгавай пляцоўцы. Пасля змены IP-адрасоў 21 снежня ўдалося аднавіць працу belapan.by і naviny.by, аднак прыкладна ў 14.00 таго ж дня былі заблакаваныя і новыя IP-адрасы.

Да гэтага часу невядома, кім прынята рашэнне аб блакаванні і хто тэхнічна яе ажыццяўляе. Хостынгавай кампаніі і дзяржаўны манапаліст «Белтэлекам» заявілі, што не валодаюць інфармацыяй аб гэтым. Спробы атрымаць адказ на гэтае пытанне ў Міністэрстве інфармацыі таксама былі безвыніковымі.

У цяперашні час, нягледзячы на блакаванне, сайты belapan.com і naviny.by аднавілі працу. Мы не выключаем новых спробаў іх блакавання, але і не маем намеру мірыцца з гэтымі незаконнымі дзеяннямі. Кампанія БелаПАН не атрымлівала ніякіх афіцыйных папярэджанняў або апавяшчэнняў аб такім блакаванні і лічыць, што для яе няма законных падстаў.

БелаПАН расцэньвае блякаваньне названых сайтаў і іншых інтэрнэт-медыя як грубае парушэнне палажэнняў Канстытуцыі, якія гарантуюць права на распаўсюд інфармацыі, закона аб СМІ, а таксама міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека, свабоды слова і СМІ.

БелаПАН патрабуе ад дзяржаўных органаў, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца рэгуляванне дзейнасці СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў, расследаваць факты незаконнай блакавання сайтаў і апублікаваць інфармацыю аб выніках такога расследавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе2

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

Дзе «Фламінга» і наколькі яна эфектыўная? З'явіўся аналіз усіх вядомых атак нашумелымі ўкраінскімі ракетамі10

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца1

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе2

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць