Вайна22

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне

Ігнат Прылепін уступіў штурмавіком у падраздзяленне «Радня», якое ўваходзіць у склад інтэрнацыянальнай брыгады «Пятнашка», і ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны на Славянскім напрамку. Пра гэта паведаміў сам пісьменнік і прапагандыст Захар Прылепін Z-ваенкару Сямёну Пегаву. Відэа выкладзена ў тэлеграм-канале апошняга WarGonzo.

Захар Прылепін другі злева, Ігнат Прылепін — другі справа. Скрыншот з відэа

«Мы тут ужо назвалі гэтую сустрэчу «бацькі і дзеці». Таму што, адпаведна, перад вамі два бацькі і два сыны. Бацькі дарослыя, не скажу, што гераічныя, але пажыўшыя. А дзеці ўжо дакладна гераічныя, таму што тут са мной стаіць Грыгорый «Санька» Цішын, шчыра кажучы, апалчэнец 14—15 года, які вярнуўся на СВА. І акрамя ўсяго іншага яшчэ і прататып галоўнага героя рамана «Санькя».

Вось, далей стаіць мой сын Ігнат — цяпер таксама штурмавік, удзельнік СВА і г. д. і т. п. Побач стаіць адзін з нашых настаўнікаў — чалавек, які ў лімонаўскай партыі быў для нас бацькам і «старшаком» і, пакуль Лімонаў сядзеў у турме, кіраваў па сутнасці партыяй. Чалавек, якога ўся партыя паважала і любіла, які мусіў яе ў выніку ўзначаліць, але не ўзначаліў, гэта Анатоль Цішын. Таксама адзін з герояў рамана «Санькя», адзін з цэнтральных персанажаў», — сказаў на відэа Захар Прылепін.

Інтэрбрыгада «Пятнашка» і яе камандзір, абхаз Ахра Авідзба, абвінавачваюцца ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх злачынстваў: марадзёртве, выкраданнях, катаваннях украінскіх ваеннапалонных і незаконным удзеле ў баявых дзеяннях у Данецкай вобласці.

У кастрычніку 2025 года пісьменнік і прапагандыст Захар Прылепін заявіў пра сваё вяртанне на фронт пасля аднаўлення ад траўмаў і раненняў, атрыманых пасля падрыву ў аўтамабілі на міне ў Ніжагародскай вобласці.

У маі 2023 года ў Ніжагародскай вобласці быў падарваны аўтамабіль Захара Прылепіна. У выніку сам ён атрымаў цяжкія раненні, а ахоўнік Аляксандр Шубін загінуў на месцы. У той жа дзень недалёка ад месца замаху быў затрыманы Аляксандр Пермякоў. У верасні 2024 года вайсковы суд прыгаварыў яго да пажыццёвага зняволення.

Каментары2

  • Спадар
    29.04.2026
    ШОС!!!
  • Алесь.
    29.04.2026
    Расейскі імперыялізм - хвароба, якая вельмі нябеспечная. Заражаныя гэтай бацылай оркі нясуць пагрозу Еўропе ўжо шмат стагоддзяў.
    Сённяшнія рабы залатых унітазаў Пуціна - не выключэнне. Таму і бацька гатовы ахвяраваць сваім сынам (які мусіць у яго адзіны - такі час) для захопу хоць кавалачка чужой зямлі. Маскоўскім оркам можна пажадаць толькі аднаго - [Рэд. Выдалена].

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць