Культура

Выйшла дзіцячая кніга пра прыгоды лісы-кілбасы

У выдавецтве «Папуры» выйшла кніга Дар’і Мандзік пра «Прыгоды ў зачараваным замку». Казка апавядае гісторыю пра гнуткую і гарэзлівую лісу-кілбасу, піша bellit.info.

Ліса-кілбаса, памаранчавая авантурыстка і адарвірог, выпадкова трапіла ў зачараваны замак і знайшла прыгоды на свой доўгі нос. Што рабіць, калі аказваешся ў цёмным калодзежы? Чаму каменныя тролі любяць смарагды? Чаго баяцца жалязякі? Што адбудзецца, калі вып’еш вады з замкавага става? Каб ведаць адказы на гэтыя пытанні, кіруйцеся разам з лісой-кілбасой у цёмны лаз і не бойцеся — наперадзе святло!

Кніга разлічана на дзяцей і дарослых ад чатырох гадоў, мае цвёрды пераплёт і ілюстрацыі на кожнай старонцы, дынамічны сюжэт і тлумачальны слоўнічак у канцы.

Купіць можна ў менскай кнігарні «Параграф 45», на маркетплэйсе Wildberries.by і на Oz.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі1

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі1

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць