Эканоміка66

У пераднавагодні дзень банкі трохі знізілі курсы куплі валюты

Беларусам, якія вырашаць ў бліжэйшы час здаць валюту, трэба ўважліва падыходзіць да выбару абменнага пункта. Напярэдадні навагодніх выходных, 30 снежня, банкі рэзка знізілі курс куплі наяўнай валюты ў насельніцтва.

Учора днём, 29 снежня, некаторыя банкі былі гатовыя плаціць па 14 000 рублёў. Сёння раніцай максімум складаў ужо 13 890 рублёў. Па такім курсе можна было здаць даляры ў Беларусбанку. У Белаграпрамбанку «зялёны» купяць за 13 805 рублёў.

Да абеду 30 снежня сітуацыя змянілася: самы папулярны курс пакупкі на дадзены момант складае 13 720 рублёў. Столькі дадуць за амерыканскую валюту ў Прыёрбанку, Альфа-Банку, МТБанку, Белгазпрамбанку, Банку ВТБ, РРБ Банку, Белаграпрамбанку, а таксама ў Беларусбанку.

Ледзь вышэй курс куплі выставіў Ідэя Банк — 13 750 рублёў за даляр. Банк БелЗЭБ сёння купляў даляр да 13 650 рублёў. Курс на ўзроўні 13 000 рублёў прапануе Масква-Мінск.

Самы нявыгадны курс куплі ў другой палове дня 30 снежня прапанавалі сёння абменнікі Абсалютбанка і Беларускага народнага банка. Тут за даляр гатовыя прапанаваць ўсяго толькі 12 700 рублёў і 12500 адпаведна.

Што тычыцца курсаў продажу даляра, то ён пачаў паступова збліжацца з курсам пакупкі. У большасці банкаў на табло паказаны курс вышэй за 12 тысяч рублёў.

З улікам 20-адсоткавага збору рэальны курс, за які можна купіць валюту ў абменніку пры ўмове яе наяўнасці, складае 14.040 - 14 440 рублёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць