Меркаванні

Крыху пра свабоду

    Хрыстос Уваскрос! Усюды радасьць,

    Усё глядзіць сьмялей, сьвятлей:

    Вялікі Мучанік, здаецца,

    Абняў ўсіх ласкаю сваей.

Так Янка Купала ў кароткіх словах перадаў, як толькі ён умеў, радасьць, якую адчувае кожны, хто зразумеў сутнасьць Велікоднага сьвята.

Вялікдзень таксама называюць Пасхаю, словам габрэйскага паходжаньня, якое азначае «пераход». Пра гэта прыгожа кажа сьвяты Ян Дамаскін у сваёй велікоднай песьні: «Уваскрасеньня дзень, узрадуемся. Людзі: Пасха Гасподняя. Пасха! Бо вось ад сьмерці да жыцьця і ад зямлі да неба Хрыстос Бог перавёў нас, якія пяём песьню перамогі».

Такім чынам, Вялікдзень – гэта сьвята пераходу ад няволі сьмерці да свабоды вечнага жыцьця, сьвята аднаўленьня ўсяго тварэньня ў Хрысьце Ісусе.

Радасьць Велікоднага сьвята не павінна даць нам забыцца на Вялікую Пятніцу, калі, здавалася, цёмныя сілы атрымалі поўную перамогу над Хрыстом, асудзіўшы Яго на пакуты і крыжовую сьмерць, зьняважыўшы і пазбавіўшы Яго ўсякай годнасьці. Але яны памыліліся. Адзін з герояў аповесьці Васіля Быкава так казаў пра палон: «У палоне чалавек губляе ўсё, што начапляла жыцьцё... Застаецца адно толькі пры ім – яго душа. Як у Ісуса». А сам Хрыстос сказаў: «Ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць, а бойцеся болей таго, хто можа і душу, і цела згубіць у геене» (Мц 10:28). Памылка ворагаў Хрыста была, што яны за дачаснымі зямнымі вартасьцямі ня бачылі вечных і духоўных. Таму яны былі бясьсільныя супраць Хрыста, які, зьняволены і зьняважаны, захаваў свабоду душы і, вісячы на крыжы, маліўся за тых, што зьдзекаваліся зь Яго: «Ойча, прабач ім. Бо яны ня ведаюць, што чыняць».

Нядаўна ў Беларусі адбываліся падзеі, пра якія загаварыў увесь сьвет, калі сотні беларусаў, пераважна юнакоў і дзяўчат, апынуліся ў вязьніцы за тое, што жадалі лепшай долі для свайго народу. Мяне ўразілі словы адной маладой пацярпелай, якая на пытаньне карэспандэнта, як яна сябе адчувала ў турэмнай камэры, адказала (цытую з памяці): «Мы адчувалі сябе свабоднымі». Мне здаецца, што ў сваім разуменьні свабоды яна, магчыма нават не здаючы сабе з гэтага справы, вельмі блізка падышла да разуменьня сутнасьці Вялікадня.

Дык вось такога разуменьня свабоды, што ідзе ў пары з духоўным разьняволеньнем, хочацца пажадаць усім нам у гэты радасны дзень Уваскрасеньня Хрыстова.

а.Аляксандар Надсан, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа

Вялікдзень-2006

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць