Надвор'е

На выходных — моцны вецер, снегапады і да +5

Irmantas Gelūnas, WLL

10 студзеня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер заходні парывісты, ноччу месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -5.. + 1°С, максімальная днём -2.. + 3°С, па захадзе да + 5°С.

Атмасферны ціск ноччу і ў першай палове дня будзе расці, у другой палове дня будзе падаць.

У наступныя двое сутак, 11-12 студзеня, чакаецца няўстойлівае ветранае надвор'е. 11 студзеня наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам глыбокага цыклона, які змяшчаецца з поўдня Нарвегіі на Фінскі заліў. Ноччу і раніцай на большай частцы, днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, ноччу па поўдні з дажджом. У асобных раёнах чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца, па поўначы — завіруха.

У многіх раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак -3.. + 4°С.

12 студзеня захаваецца ўплыў цыклона з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю. Часам пройдзе снег, мокры снег. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак -3.. +2°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць26

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне1

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца7

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

У Адэсе мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах ТЦК, чацвёра параненыя5

Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?4

Марока назвала самую працяглую аўтатрасу Афрыкі ў гонар Трампа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць26

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць