Свет11

Польскі плывец упершыню ў гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. У вадзе ён правёў амаль 55 гадзін

Польскі плывец Барталамей Кубкоўскі ўвайшоў у гісторыю, стаўшы першым чалавекам, які пераадолеў маршрут праз Балтыйскае мора ўплаў са Швецыі ў Польшчу, піша eurosport.tvn24.pl.

Фота: TVN24

Пасля больш чым 160 кіламетраў барацьбы з марскімі ўмовамі, стомленасцю і ўласнымі фізічнымі межамі Кубкоўскі даплыў ад шведскага пасёлка Касэберга да польскага ўзбярэжжа ў горадзе Дзіўнаў. Уся дыстанцыя заняла ў яго няпоўныя 55 гадзін.

Плывец стартаваў у пятніцу, 31 ліпеня 2026 года. З самага пачатку яму давялося сутыкнуцца з вельмі цяжкімі ўмовамі. На працягу ўсяго заплыву ён не мог спаць і не меў права дакранацца да лодкі суправаджэння. Ежу і ваду яму перадавалі толькі з судна з дапамогай спецыяльнай палкі. Гэта была не толькі барацьба з морам, але і выпрабаванне магчымасцяў уласнага арганізма.

Для Кубкоўскага гэты поспех мае асаблівае значэнне, бо гэта была ўжо ягоная пятая спроба пераадолець Балтыйскае мора. Папярэднія спробы завяршаліся няўдала, хоць кожны раз спартсмен набліжаўся да мэты.

Найбольш драматычнай была спроба ў 2025 годзе. Тады плывец правёў у вадзе больш за 52 гадзіны і ўжо амаль дасягнуў поспеху. Ён пераадолеў большую частку маршруту, усталёўваў асабістыя рэкорды, але ўсяго за 11 кіламетраў ад фінішу быў вымушаны спыніцца. Моцнае знясіленне і пагаршэнне надвор’я не дазволілі яму завяршыць заплыў.

Гэтым разам Кубкоўскі вытрымаў шматгадзінную нагрузку і выканаў задачу, якая доўгі час здавалася амаль немагчымай. Аднак нават на фінішы яму давялося пераадольваць крызіс. Калі да берага заставалася каля 1500 метраў, плывец на кароткі час спыніўся ў вадзе і пачаў пытацца ў каманды суправаджэння, колькі яшчэ засталося. Ён не бачыў берага і страціў упэўненасць. Тады члены каманды падтрымалі яго словамі, што на пляжы ўжо бачны натоўп людзей. Гэта дапамагло яму сабраць апошнія сілы і завяршыць заплыў.

Свой заплыў марафонец зрабіў дабрачынным: яму ўдалося сабраць больш за 715 тысяч злотых, або амаль 200 тысяч даляраў. Грошы ён перадаў фонду Cancer Fighters, які дапамагае дзецям з анказахворваннямі.

Адначасова праз Балтыйскае мора плыла яшчэ адна польская спартсменка — Караліна Шчэпняк. Яна выбрала іншы маршрут і накіроўвалася да пляжу ў вёсцы Пабярова. Яна правяла ў вадзе 58 гадзін, але ўрэшце яе спроба скончылася няўдачай.

Каментары1

  • Сматрашчы
    03.08.2026
    Вот имянна, пра харошэе нада писаць, а не прасиць у морду кирпича, как украинцы.

Цяпер чытаюць

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску3

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным102

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі7

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску3

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць