Здарэнні1111

Страшнае ДТЗ у Навагрудскім раёне: чатыры чалавекі загінулі

Фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

У ДТЗ у Навагрудскім раёне загінулі чатыры чалавекі. Следчым камітэтам распачата крымінальная справа, паведамляе прэс-служба СК.

На месцы аварыі працуюць следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Праводзіцца агляд месца здарэння, дапытваюцца ўдзельнікі і відавочцы таго, што адбылося.

Устаноўлена, што каля 10 гадзін 10 студзеня кіроўца аўтамабіля KIA Sportage, рухаючыся па трасе Р11 з боку Навагрудка ў напрамку Ліды, дапусціў спадарожнае сутыкненне з аўтамабілем Nissan.

У выніку сутыкнення аўтамабіль KIA Sportage вылецеў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Golf, у якім знаходзілася пяць мужчын.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння тры пасажыры аўтамабіля Volkswagen Golf загінулі на месцы здарэння, яшчэ двое пасажыраў гэтага аўтамабіля былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, дзе праз некаторы час адзін з мужчын памёр.

Для арганізацыі працы і каардынацыі дзеянняў на месца дарожна-транспартнага здарэння выбылі супрацоўнікі цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская і аўтатэхнічнай экспертызы.

У дачыненні да вадзіцеля KIA Sportage Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чатырох асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Каментары11

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць