Грамадства33

Мікалая Статкевіча сёння павінны перавесці з турмы ў калонію

12 студзеня экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча павінны перавесці з турмы ў калонію.

Нагадаем, у маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Першапачаткова апазіцыйны палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання і перавялі на тры гады ў магілёўскую турму № 4. Гэты тэрмін заканчваецца сёння, 12 студзеня.

«У калонію мяне сапраўды павінны перавесці, — паведаміў Статкевіч у пачатку снежня 2014 года ў лісце журналісту Барысу Вырвічу. — Гэта павінна адбыцца 12 студзеня наступнага года, калі скончацца тры гады турэмнага рэжыму, на якія мяне асудзілі. Тут маглі пры адсутнасці спагнанняў вярнуць мяне у калонію і праз паўтара года, але гэта не для «палітычных». З калоніі могуць вярнуць зноў сюды, але маёй пазіцыі гэта не зменіць «.

Як паведаміла БелаПАН жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч, раніцай 12 студзеня яна тэлефанавала ў магілёўскую турму, дзе ёй паведамілі, што Статкевіч знаходзіцца яшчэ там. Калі і куды этапуюць мужа, Адамовіч не ведае. Паводле яе слоў, у мінулыя выхадныя Статкевічу абяцалі даць магчымасць патэлефанаваць дадому, але званка не было. Адамовіч таксама паведаміла, што родным павінны паведамляць пра месцазнаходжанне зняволенага ў трохдзённы тэрмін пасля яго паступлення ў іншае месца пазбаўлення волі.

Апошні раз Марына Адамовіч бачыла мужа на кароткатэрміновым спатканні ў магілёўскай турме 17 снежня. Сустрэча доўжылася дзве гадзіны, размова адбывалася праз шкло пры дапамозе тэлефоннай трубкі. «Ён ні на хвіліну за чатыры гады не даў мне магчымасці хоць у чымсьці сумнявацца. Ён у абсалютна ясным розуме, нармальным настроі, не адмаўляецца ад сваіх перакананняў», — сказала жонка палітыка на наступны дзень пасля спаткання.

58-гадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца гэта рабіць.

Тым часам Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) пачала фарміраваць ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года. Як заявіў на прэс-канферэнцыі 6 студзеня старшыня АГП Анатоль Лябедзька, гэта будзе хутчэй група салідарнасці з палітвязнямі, да збору подпісаў за вылучэнне справа наўрад ці дойдзе. «Але мы спадзяемся, што стварэнне ініцыятыўнай групы і яе дзеянні наблізяць вызваленне Мікалая Статкевіча», — сказаў Лябедзька.

Каментары3

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання11

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею11

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам4

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

У Слуцку шукаюць былых працаўнікоў завода «Эмальпосуд» для адраджэння тэхналогіі ліцця чыгункоў3

Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць