Эканоміка33

Wargaming выключаны з каціровачнага спісу Кіпрскай фондавай біржы

Кіпрская фондавая біржа спыніла 13 студзеня каціроўкі акцый Wargaming, распрацоўшчыка папулярнай гульні World of Tanks. Біржа ўжо атрымала дазвол на дэлістынг папер кампаніі ад мясцовага рэгулятара, паведамляюць «Ведомости».

У снежні 2014 года рада біржы папрасіла Камісію па каштоўных паперах Кіпра дазволіць правесці дэлістынг акцый распрацоўшчыкаў World of Tanks. Кампанія Wargaming не выконвала шэраг патрабаванняў біржы, сярод якіх публікацыя фінансавых справаздач.

«Прысутнасць на біржы не адпавядае стратэгічнаму вектару развіцця Wargaming і таму немэтазгодна», — заяўляў раней прадстаўнік кампаніі. Паводле яго словаў, зыход з біржы ніяк не адаб'ецца на фінансавых паказніках Wargaming.

Па звестках за красавік 2013 года у свабодным абароце знаходзілася прыблізна 2% акцый кампаніі. Астатнімі валодаюць заснавальнік і гендырэктар Віктар Кіслы, яго бацька і два іншыя топ-менеджары кампаніі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся1

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга4

Брытанія перахапіла судна расійскага «ценявога флоту» ў Ла-Маншы1

Чаму мінскія аўтобусы жоўтыя, а тралейбусы — салатавыя? Аказалася, у гэтым ёсць логіка5

У Бразіліі дзяўчыну кінулі з 40‑метровай вышыні, забыўшыся замацаваць ахоўны канат2

32‑гадовую вяскоўку з Гомельшчыны асудзілі па некалькіх палітычных артыкулах10

Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску

Рыбінск у агні і чорным дыме — беспілотнікі атакавалі стратэгічнае нафтавае сховішча12

Марыя з Гродна папрасіла ў сацсетках сукенку на выпускны. У адказ ёй прапанавалі цэлы гардэроб — бясплатна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся1

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць