Грамадства11

У Віцебску рыхтуецца суд над паплечнікам Андрэя Бандарэнкі

Міхаіл Жамчужны, фота svaboda.org.

59-гадовы Міхаіл Жамчужны з’яўляецца заснавальнікам установы «Платформ інавейшн», якая займаецца праваабарончай дзейнасцю. Кіраўніка «Платформы» Андрэя Банадарэнку асудзілі за хуліганства ў жніўні 2014. Адразу пасля гэтага ў Віцебску арыштавалі і Жамчужнага.

Па інфармацыі радыё «Свабода», яго абвінавацілі ў тым, што схіліў супрацоўніка ўнутраных спраў да перадачы яму дакументаў, якія ўтрымлівалі службовую таямніцу. А таксама набыў схаваную камеру (у выглядзе гузіка) і перадаў у часовае карыстанне іншаму чалавеку. Такія прылады ў Беларусі незаконныя.

Міхаіл — кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх манаграфій, вынаходнік. Першы ў краіне зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. У 2008 яго асудзілі на 5 гадоў за крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам. Ён быў вядучым навуковым супрацоўнікам у віцебскім універсітэце. Сабраў калектыў навукоўцаў, з якімі працаваў над атрыманнем вадароду, каб пасля яго выкарыстоўваць у прамысловасці. Пры праверцы працы яго групы на Жамчужнага завялі крымінальную справу і асудзілі. Па вызваленні ў 2012 ён заявіў, што справа супраць яго была сфабрыкавана.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць