Грамадства88

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год

Аляксей Папкоў не стаў падпісваць новы кантракт.

Яшчэ 11 ліпеня намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама Аляксей Папкоў праводзіў прамую лінію, цяпер жа інфармацыя пра яго выдаленая з сайта райвыканкама.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», апошні працоўны дзень у чыноўніка быў 20 ліпеня. Папкоў не захацеў працягваць кантракт і звольніўся з уласнага жадання.

Аляксей Папкоў. Фота: zhodino.gov.by

У 2025 годзе старшыня Жодзінскага гарвыканкама віншаваў Аляксея Папкова з прызначэннем на пасаду намесніка ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва, падкрэсліваючы, што перад ім «пастаўленыя сур’ёзныя задачы».

У студзені 2026‑га Папкоў хваліўся поспехамі ў сваёй галіне: «Па тэмпах будаўніцтва жытла спрацавалі ў плюс, забяспечыўшы выкананне даведзенага паказчыка на 100,7%. Разам з узвядзеннем жытла вялася праца па стварэнні інжынернай і транспартнай інфраструктуры».

Пры ім жа адбывалася рэканструкцыя ўчастку трасы Р53, які праходзіць праз Жодзіна, але заканчваць яе прыйдзецца ўжо з новым прызначэнцам.

Разам са старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Цывакам год таму. Фота: zhodino.gov.by

Да гарвыканкама Аляксей Папкоў працаваў начальнікам электрычных сетак Смалявіцкага раёна.

Мае дыпломы БНТУ і Акадэміі кіравання.

Каментары8

  • лол
    24.07.2026
    І даўна ў Беларусі мэры (выбарная пасада)?
    зразумела, што хочаце пісаць пакарацей, але тут у недакладнасці хаваецца істотны нюанс
  • Отец Засандалий
    24.07.2026
    Почуствовал прелесть премиального ЖКХ.
  • Раіс
    24.07.2026
    лол, Вы маеце рацыю, я з вамі згодны.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць