Мова44

Новымі паштоўкамі папоўніўся набор «Не маўчы па-беларуску». Пытайцеся ў кнігарнях!

Набор папулярных паштовак «Не маўчы па-беларуску» ад кампаніі «Будзьма!» і маладой мастачкі Дар’і Мандзік атрымаў заслужаны працяг – папоўніўся 2 новымі адмысловымі паштоўкамі і чакае вас у кнігарнях! Дзве новыя паштоўкі – дзе новыя тэмы, на якія вы зможаце вальней гаварыць па-беларуску.

Паштоўкі былі прынятыя надзвычай прыхільна беларускімі пакупнікамі яшчэ ў мінулым годзе. Іх з’яўленне падштурхнула кампанію і да стварэння календара «Не маўчы па-беларуску!», які 5-тысячным накладам разляцеўся па ўсёй Беларусі за паўтара месяца, і да мабільнага дастасавання.

Дастасаванне можна бясплатна скачаць на Play Market (неўзабаве – і на App Store), паштоўкі і папяровы каляндар – набыць у кнігарнях і інтэрнэт-крамах.

Пытайце ў крамах папоўнены набор паштовак «Не маўчы па-беларуску». Цяпер разам з ім вы здолееце апісаць і даўжэзныя вейкі каханай, і мужнае падбароддзе каханага, а таксама падзяліцца праектам сваёй будучай сядзібы. І ўсё гэта, безумоўна, па-нашаму, па-беларуску!

Дапоўнены набор паштовак і каляндар «Не маўчы па-беларуску» можна набыць у Мінску:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А), «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2), «Веды» (вул. К.Маркса, 36), «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19), «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27), «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

У рэгіёнах:

г. Віцебск («Веды», вул. Леніна, 54; «Светач», вул. Кірава, 10), г. Гародня («Праметэй», вул. Савецкая, 10), г. Берасце («Іскра», вул. Пушкінская, 4), г. Ліда («Кніжны свет», пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна («Спадчына», вул. Прытыцкага, 7), г. Бабруйск («Букініст», вул. Ульянаўская, 49), г. Наваполацк («Дом кнігі», вул. Маладзёжная, 145; «Усход», вул. Кірава, 4), г. Полацк («Светач», вул. Камуністычная, 21), г. Баранавічы («Кнігі», вул. Савецкая, 73).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by.

Заходзьце, набывайце, удасканальвайцеся!

Не маўчым па-беларуску разам!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць