Грамадства7474

Дацэнт БДУ назваў беларускамоўную прастору «адстойнікам русафобскіх маргіналаў»

А Аляксей Дзермант заклікае падтрымаць беларускую мову «как один из языков, обогащающих Русский мир».

«Белорусскоязычное пространство стало отстойником русофобствующих маргиналов», — напісаў Усевалад Шымаў у каментах на старонцы аналітыка-лукашэнкаўца Юрыя Шаўцова ў Фэйсбуку. Шаўцоў ані выдаліў гэтае выказванне, ані спрачаўся з калегам.

Моўная прастора — складаны лінгвістычны тэрмін, які азначае арэал распаўсюджвання той ці іншай мовы. 

Шымаў працуе дацэнтам на кафедры паліталогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён калумніст «Советской Белоруссіі» і сябар рэдакцыйнай рады і аўтар сайта «Западная Русь», ідэалогія якога — трыадзінства рускага народа.

Шымаў — сын рэктара БДЭУ і былога міністра эканомікі Беларусі Уладзіміра Шымава і брат супрацоўніка амерыканскага радыё «Свабода» Яраслава Шымава.

У сваю чаргу, аўтар пралукашэнкаўскага сайта «Цытадэль» Аляксей Дзермант на адным з сайтаў «Наваросіі» адмежаваўся ад выказванняў супраць выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі на беларускай мове. 

«Определенные силы в России пытаются развернуть антибелорусскую истерию. В основном это неудавшиеся в Беларуси чиновники, которые нашли себе работу у не очень чистоплотных политтехнологов в Москве. Их задача — поссорить руководство Беларуси и России, спровоцировав руководство РФ на некие действия против мнимой «бандеризации» Беларуси. Для этого используется любой, даже самый несуразный повод», — піша Дзермант.

«…на месте руководства РФ и некоторых авторитетных в России людей взял бы и морально поддержал белорусский язык как один из языков, обогащающих Русский мир», — так выкруціў справу аналітык-лукашэнкавец.

А вось Усевалад Шымаў у адным са сваіх апошніх дакладаў засцерагае: «…несмотря на то, что белорусский президент А. Лукашенко — человек русофильских взглядов, немало сделавший для сохранения максимально тесных и открытых отношений с Россией, — общая государственная политика направлена на формирование белорусской нации, мыслящей себя вне русского контекста».

Каментары74

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць