Навука і тэхналогіі11

«Героі-3» выйшлі для планшэтаў

Абноўленая версія культавай гульні Heroes of Might and Magic III выйшла для настольных камп’ютараў на Windows ды планшэтаў на iOS і Android.

Класічная пакрокавая стратэгія 1999 года перамаляваная амаль цалкам, але практычна не змянілася: арыгінальныя мадэлі і тэкстуры абрысаваныя па контурах, ім проста нададзеная большая дэталізацыя.

У новую версію трапілі сем сцэнароў для кампаніі і 50 картаў для рэжыму на шмат карыстальнікаў, а таксама рэдактар карт. Выпушчаная будзе толькі версія «Адраджэнне Эрафіі», на пазнейшыя дапаўненні Ubisoft не мае правоў.

Спампаваць гульню можна ў Play Store, App Store і Steam. Цана гульні — 11-12 даляраў.

Водгукі пра абноўленую гульню змяшаныя. Карыстальнікі наракаюць на недапрацаванасць і вялікую колькасць памылак (да такой крытыкі на старце праектам Ubisoft не звыкаць), а таксама на нізкую якасць графікі.

***

Heroes of Might and Magic III выйшла ў 1999 годзе. У пакрокавай стратэгіі з баямі ўмоўных армій гулец змагаецца за панаванне ў фэнтэзійным свеце анёлаў, дэманаў, драконаў і мерцвякоў. Гульня атрымала высокія ацэнкі крытыкаў і гульцоў.

Яе нашчадкі (чацвёртая, пятая і шостая часткі) былі прынятыя не так цёпла. Фанаты працягвалі распрацоўваць мадыфікацыі і парты «Трэціх Герояў». Зараз браўзерную гульню-нашчадка «Герояў» Might & Magic Heroes Online распрацоўвае малавядомая кітайская кампанія Virtuos.

На планшэты і смартфоны афіцыйна перанесена нямала класічных відэагульняў з камп’ютараў і кансоляў: некалькі гульняў серыі Final Fantasy,Worms, Carmageddon, Baldur's Gate, Bard’s Tale, XCOM: Enemy Unknown, Syberia, Max Payne і некалькі частак Grand Theft Auto (GTA III, Vice City, San Andreas) і многія іншыя.

З дапамогай праграм-эмулятараў можна запусціць практычна ўсе гульні для кансоляў да пятага пакалення (да першай Sony Playstation).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны12

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары34

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве2

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну22

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас34

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны12

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць