Грамадства3535

Ісмаіл Варановіч пра справу Зьдзьвіжкова: «Мяне прымусілі напісаць гэты ліст»

Кіраўнік Духоўнага упраўленьня мусульман расказвае пра сваё стаўленьне да Зьдзьвіжкова, справу з карыкатурамі, як Здзьвіжкоў прасіў у яго прабачэньня і чаму мусульмане павінны быць асьцярожнымі.

Кіраўнік Духоўнага упраўленьня мусульман расказвае пра сваё стаўленьне да Зьдзьвіжкова, справу з карыкатурамі, як Здзьвіжкоў прасіў у яго прабачэньня і чаму мусульмане павінны быць асьцярожнымі.

Кажа Ісмаіл Варановіч, старшыня Духоўнага упраўлення мусульман Рэспублікі Беларусь.

Адзін з лідэраў мусульманскай грамады ў Беларусі распавёў, чаму на судзе ён фактычна абараняў рэдактара «Згоды», аб тым, што карыкатуры яму паказаў Камітэт па справах рэлігій, і чаму ён лічыць, што скандальную публікацыю варта лічыць проста інфармацыяй аб тым, што было апублікавана ў еўрапейскай прэсе

‑ Вы ведаеце, што сёння Менскі гарадскі суд асудзіў журналіста Здзвіжкова на 3 гады калоніі за спробу перапублікацыі карыкатур на прарока Мухамеда…

‑ Я быў сведкам на гэтым працэсе і даваў паказанні. Я імкнуўся змякчыць яго долю. Здзвіжкоў дзякаваў мне — наколькі мог, вядома.

‑ Вам не здаецца, што гэта занадта суровае пакаранне?

‑ Вядома, суровае! Я прасіў, каб рашэнне суда было мякчэйшым. Тым больш, што ён не заклікаў ні да якіх злачынстваў. Гэта была своеасаблівая інфармацыя пра тое, што было апублікавана ў дацкіх газетах. Вось так я ставіў пытанне. І я лічу, што ў нашым грамадстве ніякіх эксцэсаў, ніякага рэзанансу і не магло быць.

‑ Скажыце, Здзвіжкоў прасіў у Вас прабачэння ў судзе?

‑ Так, у мяне асабіста прасіў прабачэння. І прасіў прабачэння ва ўсіх нашых вернікаў мусульман за публікацыю ў газеце.

‑ Калі б ад Вас залежала, то Вы б прабачылі яго?

‑ Так, вядома, вядома. Можа быць, я крышку ўскладніў становішча з органамі ўлады, якія вядуць гэтую справу.

‑ Чаму Вы так думаеце?

‑ Ну, таму што, можа быць, дзяржаўныя органы меркавалі, што мае словы будуць іншымі, не ў такім кірунку. Я насуперак, можа быць, пайшоў…

‑ Вы ведаеце, наколькі мусульмане Беларусі былі незадаволеныя гэтай публікацыяй?

‑ Дык яны ж не паспелі нават і ведаць, што такая публікацыя была. Калі мяне пазнаёмілі з ёй органы ўлады, я быў змушаны напісаць ліст, адрэагаваць. Гэта мне так паведамілі як кіраўніку Духоўнага упраўлення мусульман Рэспублікі Беларусь.

‑ А куды Вы гэты ліст пісалі?

‑ У той жа самы орган, якога мяне азнаёміў з публікацыяй. Гэта Камітэт па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў.

‑ Вы пісалі, што абураныя?

‑ Бо гэта было паднесена так, таму я быў змушаны зрабіць.

‑ Вам нават не паказвалі газету?

‑ Паказалі. Паказалі ксеракопіі, далі мне.

‑ І там былі карыкатуры? Бо гэтую газету ніхто не бачыў, акрамя Вас і яшчэ пары чалавек…

‑ Ну так. Але я, між іншым, папярэдзіў нашыя абшчыны. Калі яна выпадкова патрапіць вам, каб ніякай рэакцыі не было. Гэта толькі інфармацыя пра тое, што было надрукавана ў іншых часопісах і газетах Еўропы. Вось так гэта было паднесена. Таму ніякіх абурэнняў з боку нашых абшчын не было.

‑ Рэдактар газеты «Згода» звярнуўся да мусульман з просьбай дапамагчы выратаваць Здзвіжкова ад турмы…

‑ Яшчэ трэба ўзважыць становішча. Узважыць усю навакольную абстаноўку. Як гэта адаб’ецца на нас. Мы ж меншасць, нас жа, мусульман Беларусі, вельмі мала. Таму мы вельмі павінны быць асцярожныя.

‑ А нагадаеце, як пакаралі дацкіх журналістаў?

‑ Слова гонару, я не ведаю. Патрабавалі для аўтара публікацыі смяротнага пакарання. Як гэта ўсё завяршылася, я, сапраўды, не ведаю. Гэта даўно было, не памятаю. А Здзвіжкоў, калі я яго ўбачыў за кратамі, то мне яго шкада стала. Такі худзенькі, невялікі… Вось, слова гонару, чалавечы жаль у мяне з’явіўся… Калі б у маіх сілах, я яго вызваліў, але гэта не ў маіх сілах. Вы мяне разумееце?! Наколькі я мог, я, вядома, імкнуўся аблегчыць яму долю.

Эўрарадыё

Каментары35

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць